Гарадзенец звярнуўся з адкрытым лістом у суд

|

27 кастрычніка ў Свіслачы ўшаноўвалі памяць паўстанцаў 1863 года. Частка ўдзельнікаў несанкцыяванага мерапрыемства атрымала адміністратыўнае пакаранне.

Валеры Кісель сёлета не змог далучыцца да памятных мерапрыемстваў, бо акурат у гэты дзень працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску.

 

-Пра маё знаходжанне ў гэты час у чытальнай зале архіва маецца запіс у журнале і гэта лёгка праверыць, – піша сп.Кісель у лісце да старшыні Свіслацкага раённага суда. – Акрамя таго, далучаю копію сведчаня роднай цёткі маёй жонкі, .. жыхаркі г.Мінска, што ў ноч з 26 на 27 кастрычніка я начаваў у яе мінскай кватэры. Таксама дасылаю копію раздрукоўкі гісторыі заказаў мною кніг у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


align=”” alt=”Image 26705″ >

 

Сярод сведкаў Валерыя Вітальевіча – супрацоўнікі бібліятэкі.

 

Затое начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Свіслацкага РАУС Юры Садоўскі і міліцыянер з неразборліва напісаным прозвішчам ў гэты ж час бачылі спадара Кісяля ў Свіслачы і Якушоўцы. Паводле іх сведчанняў і складзены пратакол.

 

Пра свой удзел у“несанкцыяваным мерапрыемстве, якое парушыла ўсталяваны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў” Валеры Вітальевіч даведаўся, толькі калі яму на працу прынеслі пратакол.

 

Спадар Кісель выказвае спадзеў, што суд прыме пад увагу неаспрэчныя доказы адсутнасці “парушальніка” ў месцы парушэння.  

 

Здымак http://www.svaboda.org