Гасцявыя сем’і, Дамы зімоўкі і ўзаемадапамогі – інавацыі для сталых на Гарадзеншчыне

|

У Гродзенскім, Лідскім, Астравецкім, Смаргонскім і Свіслацкім раёнах састарэлыя атрымалі магчымасць часова пажыць у гасцявых сем’ях.

У Карэліцкім, Гродзенскім і Свіслацкім раёнах адкрыліся “Дом зімоўкі” і “Дом узаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў”.

 

Для састарэлых Ваўкавыскага раёна з верасня пачаліся заняткі ў “Школе энергазберажэння”, у Мастах з 20 снежня запрацавала “Сацыяльная гасцёўня”.

 

У сакавіку ў Ленінскім раёне Гродна абсталяваная кватэра сацыяльнага патранавання для часовага пражывання старых. Людзі, якія апынуліся ў цяжкой жыццёвай сітуацыі, могуць атрымаць у ёй прытулак на тэрмін да 6 месяцаў.

 

У Гродзенскай вобласці працуе 10 аддзяленняў кругласуткавана пражывання для сталых людзей і інвалідаў на 307 месцаў. У 2012 годзе адкрыліся такія аддзяленні ў Бераставіцкім, Зэльвенскім і Шчучынскім раёнах, у Ашмянскім раёне і Кастрычніцкім раёне Гродна створаныя цэнтры дзённага прабывання для пажылых грамадзян.

У Смаргонскім раёне працуе “Дом самастойнага сумеснага прабывання” на 10 месцаў для самотных старых, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, і інвалідаў, здольных да самастойнага пражывання.

Жыллё і крызісны пакой на 12 месцаў для гэтых мэтаў ёсць і ў Воранаўскім раёне.

Паводле http://www.belta.by
Здымак http://akimat-pvl.gov.kz