У Ашмянах ад менінгіту памерлі 2 дзіцяці

|

Як распавёў журналістам 9 студзеня галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па інфекцыйных хваробах Ігар Карпаў, піша БелаПАН,  штогод у Беларусі рэгіструюць смяротныя выпадкі менінгакокавай інфекцыі, але яны адзінкавыя.

Смерць ад інфекцыі можа наступіць ужо праз суткі пасля з’яўлення першых сімптомаў,  якімі могуць быць высокая тэмпература, галаўны боль, сып на целе ці рвота. Таму неабходна звяртацца па медыцынскую дапамогу як найхутчэй.

 

У Ашмянах ад менінгакокавай інфекцыі памерлі 14-гадовая дзяўчынка і 4-гадовы хлопчык.

Паводле галоўнага санітарнага ўрача Ашмянскага раёна Івана Маліны, гэта была вокамгненная форма развіцця хваробы.

 

Галоўны ўрач раённай бальніцы Уладзімір Кунц паведаміў, што на дадзены момант пацыентаў з дыягназам “менінгіт” няма.

Людзі, якія кантактавалі з памерлымі, знаходзяцца пад назіраннем.

 

Як сведчыць чытач TUT.BY,  бацькоў абтэлефаноўваюць з просьбай устрымацца ад наведвання дзецьмі  школ і садкоў.

Аднак паводле Івана Маліны, абмежавальных мерапрыемстваў у раёне няма, бо гэта не эпідэмія.

 

Ён раіць такія метады прафілактыкі  менінгіту, як частыя прагулкі на свежым паветры, заняткі спортам і прыём вітамінаў.

Важна не перамярзаць, а ў садках і школах праветрываць памяшканне па 10 хвілін пасля кожнага ўрока.

 

Здымак  http://medkarta.com