Конкурс: разыгрываем два білеты на Akute ў Гродне!

|

Конкурс надзвычай просты. Каб прыняць у ім удзел, трэба выканаць наступныя ўмовы:

 

1. Мець акаўнт у сацыяльных сетках Facebook або УКантакце.

2. Упадабаць старонку facebook.com/tstyl або дадаць у сябры карыстальніка vk.com/treci_sektar

3. Падзяліцца на сваёй сцяне ў Facebook або УКантакце спасылкамі на гэтую публікацыю, а таксама на анонс канцэрта: http://t-styl.info/archive/9563/

4. У каментарах да гэтай публікацыі цікава і крэатыўна патлумачыць, чаму менавіта вы маеце атрымаць ад нас два квіткі на канцэрт. Пры каментаванні праз нашую форму, у графе “Імя” неабходна ўпісаць спасылку на свой акаўнт у Facebook або УКантакце.

 

Пасля гэтых няхітрых дзеянняў вы будзеце лічыцца ўдзельнікам конкурса. Рэдакцыя на паседжанні 8 лютага ў 12.00 выбярэ лепшы на наш погляд адказ на пытанне з пункта 4. Калі некалькі адказаў будзе аднолькава цікавых, конкурс вырашыцца праз лёсаванне сярод іх.

 

Здымак Kate Volkova