Дзень Закаханых з Джо Дасэнам

| Без катэгорыі

Сёння апоўдні пад пажарнай каланчой на вул. Замкавай ужо чакаў натоўп у некалькі дзесяткаў чалавек: мінакі, навучэнцы каледжа, журналісты, сябры і сведкі вясельнай пары, якая стала ўдзельніцай віншавання, арганізаванага МНС.

Пад мелодыю Джо Дасэна, больш вядомую нам як “Если б не было тебя…”, маладыя станчылі свой першы танец, пераадолеўшы 120 прыступак на вяршыню пажарнай вежы.

На галовы натоўпу паляцела процьма рознакаляровых балонікаў – тыя з іх, якія па недарэчнасці трапілі на дах дэпо, давялося скідваць уручную аднаму з афіцэраў МНС.

У канцы мерапрыемства вясельная пара атрымала адмысловы сертыфікат у музеі гісторыі пажарнай справы, а прысутныя навучэнцы каледжа – памятныя сувеніры ад людзей у форме.

 

 

Здымкі Яна Лялевіча