Горад у здымках: 28 лютага 2013

|

На галінках дрэў ужо з’яўляюцца першыя пупышкі, снег крыху падтаяў, але яшчэ хрумсціць пад нагамі і пераліваецца на сонцы. Недзе праз белае пакрывала прасочваюцца расткі жыцця.

 

 

На сцяжынках лужыны, у якіх адлюстроўваецца апошні подых зімы. Звяртаюць на сябе ўвагу перазімаваўшыя ягады шыпшыны.

 

Прырода рыхтуецца да абнаўлення, і людзі разам з ёй. Нават рубрыку хочацца назваць не “горад”, а “Прырода ў здымках” 🙂