Гісторыкі і пісьменнікі пра БНР

|

Сярод аўтараў нумару – гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч.

А.Чарнякевіч: Мой артыкул “Паміж грызнёй і барацьбой” прысвечаны гісторыі Гродзенскага беларускага нацыянальнага камітэту 1918-21 гг. У артыкуле апавядаецца пра асноўныя моманты станаўлення беларускага нацыянальнага руху ў Гародні, характарызуюцца галоўныя постаці беларускага адраджэння і разглядаюцца асноўныя праблемы ўнутрыпалітычнага жыцця. На фоне падзеяў польска-савецкай вайны беларускі рух у Гародні выглядае як надзвычайная з’ява ў чымсьці нашмат апярэдзіўшая свой час. Я паспрабаваў абагульніць усе вядомыя на гэты момант крыніцы літаратуры і стварыць тым самым максімальна аб’ектыўны малюнак беларускага жыцця Гародні на пачатку 20 стагоддзя.

У часопісе змешчаны матэрыялы такіх даследчыкаў, як Уладзімер Сакалоўскі, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Пашкевіч, Уладзімер Сакалоўскі, Яахім Таўбэр, Антон Луцкевіч, Альгімантас Каспаравічус да іншых.

Прэзентацыя адбудзецца ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (Будзёнага 48а-44). Пачатак у 18.30.