У гарадзенскай Фары прадставілі паштоўкі з серыі “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”

Паштоўкі, падрыхтаваныя валанцёрамі партала Grodnensis.by, спалучаюць працы маладых беларускіх дызайнераў, графікаў і мастакоў з вершамі беларускіх паэтаў. Сёння, 9 сакавіка, працы можна было пабачыць і набыць у Фарным касцёле.