Грошы на фільм пра абарону Гродна ў 1939 збіраюць з дапамогай краўдфандзінгу

Фільм-інсцэніроўку пра трохдзённыя баі з савецкім войскам ў верасні 1939 года вырашыў зняць у мінулым годзе польскі Фонд імя Яўхіма Лелявеля. Цяпер ён спрабуе сабраць неабходную суму 15 000 злотых з дапамогай вялікай колькасць дробных прыватных ахвяраванняў.

Гурт “Раса Мечтателей” запісаў міні-альбом спантанных імправізацый “Сны контрабасистов”

, | Без катэгорыі

Музычны праект “Раса Мечтателей” прэзентуе ў інтэрнэце пяць кампазіцый у стылі, які самі музыкі называюць “іранічным джазам”.

Беларусаў штрафуюць у Беластоку за тое, што яны пакідаюць дзяцей зачыненымі ў машынах

Некалькі падобных выпадкаў адзначыла беластоцкая паліцыя цягам гэтага месяца. Малыя дзеці заставаліся зачыненымі ў аўто пасярод паркоўкі, пакуль іх бацькі хадзілі па гандлёвых цэнтрах. У Польшчы за такое можна атрымаць штраф 500 злотых.

Цягнікі Гродна-Беласток будуць ездзіць да Малкіні і Элку

У летні перыяд, да канца жніўня, на цягніку, што ад’язджае з Гродна ў кірунку Кузніцы і Беластока, можна будзе дабрацца да мястэчка Малкіня і горада Элку. Час адпраўлення з Гродна ў кірунку Беластока і з Беластока ў кірунку Гродна пры гэтым не зменіцца.

У падтрымку гарадзенскага музыкі ладзяцца канцэрты ў Гродне, Мінску і Кракаве

Сябры гарадзенскага музыкі Арцёма Сярдзюка, якога большасць ведае, як гітарыста гурта Deathbringer, збіраюць грошу, каб дапамагчы яму ў змаганні з хваробай. Канцэрт у падтрымку Арцёма ўжо адбыўся ў Кракаве, 29 чэрвеня пройдзе ў Гродне, а 6 ліпеня – у Мінску.

“Grodno Jazz” ізноў збярэ ля Новага замку музыкаў з Гродна, Мінска і замежных гасцей

Двухдзённы фестываль “Grodno Jazz 2014” на адкрытай пляцоўцы ля Новага замку пройдзе ў выходныя 28-29 чэрвеня. Сярод выступоўцаў – зоркі беларускага джазу Apple Tea, палякі Piotr Baron Quintet ды іншыя.

Абутковая фабрыка “Нёман” плануе стварыць сумеснае прадпрыемства ў Сібіры

У канцы мая плануецца падпісанне заснаваўчых дакументаў новага прадпрыемства пад працоўнай “Нёман-Сібір”, якое будзе размяшчацца ў Омску. Партнёрам будзе омская кампанія “Аўтакам”, удзельнікі будуць валодаць роўнымі часткамі СП.

Ля Новага замку прайшла акцыя-віншаванне ветэранаў Вялікай айчыннай (фота)

Напярэдадні 9 мая моладзь з праектаў “Жывая гісторыя” і “Ведай нашых”, а таксама бібліятэка імя Карскага і Фонд міру правялі музычна-танцавальную акцыю для ветэранаў.

Для гасцей Чэмпіяната свету па хакеі электрычка Кузніца-Гродна стала больш камфортнай

Замежнікаў, якія едуць у Беларусь без візы, маючы куплены білет на матч Чэмпіяната свету па хакеі, чакае прыемны сюрпрыз у цягніку Кузніца-Гродна, які знакаміты “забегамі” пасажыраў.

Гарадзенскі стартап выйграў 5000 долараў на развіццё

Праект “Насiць і несцi беларускае” трапіў у фінал бізнес-конкурса START2GO.MOVE TOGETHER і там заняў трэцяе месца. Фіналістаў абіралі сярод больш чым 170 заяўленых праектаў.