Узяў каля “Усходу”, паставіў каля “Космасу”. У Гродне адкрылі сетку велапракатаў

Каля Маладзёжнага цэнтра “Гродна” 29 красавіка адкрылі новую сетку велапракатаў, створаную “Гроднааблкінавідэапракатам”. Цяпер гарадзенцам і гасцям горада можна будзе ўзяць ровар у адным месцы, а вярнуць – у іншым.

У Гродзенскім раёне рыбакі б’юцца за добрыя месцы. Нават за тыя, дзе рыбачыць нельга

Апошнім часам гарадзенскія рыбакі прыкметна павялічылі свой улоў, а ля ГЭС няма вольнага месца, каб закінуць вуду. Чытач “Твайго стылю” Аляксей расказаў рэдакцыі, што на мінулых выходных, 23-24 красавіка, адбылася нават масавая бойка за рыбныя месцы ля ракі. Гэта пры тым, што рыбалка там наогул забароненая.

Польская мастачка паказала ў Гродне твары вядомых жанчын

Польская мастачка Катажына Свінарcка ўпершыню прывезла свае працы ў Беларусь. У Гродзенскай выставачнай зале яна паказала персанальную выставу “Silent Heads”, дзе прадстаўлены твары вядомых жанчын свету. Выстава праходзіць з адмысловым музычным суправаджэннем і падсветкай.

Фотофакт: Две утки прошлись по Советской и стали звездами

У панядзелак, 24 красавіка, у самым цэнтры горада міла шпацыравала парачка качак. Яны не баялася ні людзей, ні ровараў, якія праязджалі побач. За птушкамі можна было назіраць некалькі гадзін.

Зрабі сам! У Гродне адкрылася бясплатная веламайстэрня

Гарадзенскім веласіпедыстам прапануюць бясплатна папрацаваць у гаражы, дзе можна самастойна або з дапамогай дзяжурнага механіка ліквідаваць непаладкі двухколавага транспарту. Першых кліентаў велакухня прыняла ў суботу 23 красавіка.

На суботніку ў Гродне чыноўнікі “рэанімавалі” стары стадыён “Абутнік”

У Гродне на рэспубліканскі суботнік вызначылі 75 месцаў, дзе агулам працавала больш за 10 тысяч чалавек. На стадыёне “Абутнік” чыноўнікі пад кіраўніцтвам старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя правялі некалькі гадзін, прыбіраючы і фарбуючы даўно забыты спартовы аб’ект.

Гарадзенская беларусачка 2016: У Гродне выбралі лепшую сярод прыгажунь і разумніц (шмат фота)

Юбілейны X фольк-конкурс “Гарадзенская беларусачка” прайшоў 23 красавіка ў актавай зале ўніверсітэта імя Купалы. Да гала-канцэрта сем канкурсантак рыхтаваліся на працягу двух месяцаў. Амаль усе яны былі на вялікай сцэне ды перад такой вялікай аўдыторыяй упершыню.

Калі не з “Брэстам” вырашаць задачы, то з кім? Сяргея Саладоўнікава чакаюць два напружаныя матчы

У суботу, 23 красавіка, гарадзенскі “Нёман” правядзе чарговы тур чэмпіянату Беларусі. У Брэсце каманда Сяргея Саладоўнікава сустрэнецца з мясцовым “Дынама”.

У Гродне пад музыку Pawa выберуць лепшую беларусачку

У суботу, 23 красавіка, на сцэне Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе гала-канцэрт X гарадскога фольк-конкурсу “Гарадзенская беларусачка”. У фінальным шоў гледачы акрамя выбару пераможцы пабачыць таксама выступы вядомых беларускіх артыстаў. Пачатак у 17.00.

Расійскi рэпер, які вучыўся ў Оксфардзе, сабраў у Гродне сотні прыхільнікаў

На канцэрт рэпера Аксімірона ў Моладзевым цэнтры “Гродна” прыйшлі слухачы розных узростаў. Іх аб’яднала думка, што творчасць спевака вылучаецца сваёй спецыфічнай лірыкай.