Гарадзенец Сяргей, які пешшу хоча прайсці 30 тыс.км, працягвае шлях пасля вялікага перапынку

Гарадзенскі падарожнік амаль дайшоў да Лагойска, калі з ім звязаліся людзі, ахвотныя дапамагчы з рэчамі. Каб атрымаць і праверыць новую экіпіроўку, ён быў вымушаны прыпыніць свой шлях амаль на месяц.

Унікальная для Гарадзеншчыны гага з лютага жыве пад Бераставіцай

Апошні раз у Гродзенскай вобласці гагу звычайную назіралі ў 2007 годзе. Праз дзевяць гадоў рэдкую для гэтых мясцін марскую качку зноў заўважылі. Зараз паглядзець на яе прыязджаюць арнітолагі з розных гарадоў Беларусі.

Да 60-гадовага юбілею Гродзенскi парк атракцыёнаў адкрые новыя каруселі

Права арэнды зямлі ў парку Жылібера для размяшчэння атракцыёнаў прадалі за 2 млрд рублёў. Аўкцыён праходзіў у гарвыканкаме 19 красавіка. Бліжэйшыя 20 гадоў пляцоўкай у парку працягне карыстацца ТАА “Гродзенскі парк атракцыёнаў”, які мае сямігадовы досвед працы ў гэтым месцы.

Расійскі рэпер Цімаці не прыняў гарадзенца, які прыехаў да яго з шампанскім

Паездка ў Маскву для 25-гадовага Паўла павінна была стаць ажыццяўленнем запаветнай мары. Менавіта там гарадзенец спадзяваўся сустрэцца са сваім кумірам. Але, прыехаўшы ў офіс зоркі, Павел быў вымушаны падарыць шампанскае не Цімаці, а яго ахове.

Горад засынае, прачынаюцца “чысцільшчыкі”. Як гарадзенцы ноччу цягаюць метал, каб зарабіць на жыццё

Калі большасць гарадзенцаў толькі збіраецца на працу, “чысцільшчыкі” з гружанымi вазкамі поўнымі металу або кардону накіроўваюцца з ускраін у цэнтр, каб заняць чаргу ў пункце прыёму другаснай сыравіны.

Лёс Саладоўнікава ў “Нёмане” робіцца няпэўным пасля няўдала старту ў чэмпіянаце

, |

Нездавальняючая гульня футбольнага “Нёмана” ў першых турах чэмпіянату Беларусi стала асноўнай тэмай сустрэчы галоўнага трэнера каманды Сяргея Саладоўнікава з мэрам Гродна і старшынёй назіральнага савета клуба Мечыславам Гоем. Сустрэча адбылася 12 красавіка.

Фотафакт: Будаўнікі ўзяліся за стары дом на вуліцы Малой Траецкай

На адзін са старых дамоў у цэнтры Гродна знайшоўся інвестар. Дом №13 па вуліцы Малой Траецкай, 1875 года пабудовы, ужо даследуюць і рыхтуюць да рамонту.

Фотафакт: гранітныя парапеты ля драмтэатра ачысцілі ад салідолу

Праз суткі пасля публікацыі матэрыяла пра праблемы скейтараў ля драмтэатра, граніт на тэрыторыі аб’екта стаў чыстым. Кіраўніцтва тэатра хутка адрэагавала на праблему. Салідолу больш няма, а моладзь працягвае катацца. 

Гарадзенскі “дом з ільвамі” адкрыты для бамжоў. Ва ўласніка няма грошай на будынак

На адной з самых ціхіх вуліц горада – Студэнцкай – людзей вобмаль. Таму “дом з ільвамі” вядомы далёка не ўсім гарадзенцам. Яшчэ два гады таму ў ім знаходзілася станцыя пералівання крыві, сёння ж дом заняты бяздомнымі.

Рускае “Боевое братство” падаравала гарадзенскаму музею гіганцкі чырвоны сцяг

Міжнародная “Эстафета Памяці”, арганізаваная ўладзімірскім “Боевым брастством”, прыбыла ў Гродна 6 красавіка. Брацтва плануе за месяц наведаць больш за 150 гарадоў былога Савецкага Саюза.