Фотафакт: У гарадзенскім OldCity “вырасла” пасхальнае дрэва з яйкамі на галінках

Велікоднае дрэва, пад якім можна загадваць жаданні, з’явілася ў гандлёвым цэнтры OldCity. Ужо напярэдадні бліжэйшых выходных кожны наведвальнік зможа завязаць на дрэве адмысловую стужачку і такім чынам упрыгожыць пасхальную расліну.

Супраць скейтэраў, што катаюцца ля Драмтэатра, пачалі выкарыстоўваць салідол

Гарадзенец Валерый занепакоены сітуацыяй, што склалася ля Драмтэатра. Ён звярнуўся ў рэдакцыю “Твайго стылю”, бо ваколіцы самага культурнага месца ў горадзе запэцканы салідолам. Аказваецца, такім чынам супрацоўнікі драмтэатра змагаюцца са скейтэрамi, якія сталі збірацца тут пасля ліквідацыі скейт-парку, што знаходзіўся пад Старым мостам.

У Гродне канцэртам узгадалі ахвяр Халакосту

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у гарадзенскай сінагозе прайшоў вечар твораў вялікіх кампазітараў, якія звярталіся да тэмы Халакосту.

Гандлёвы цэнтр OldCity спыніў свае бясплатныя аўтобусы

У Гродне з 4 красавіка дзейнічае новы прыпынак грамадскага транспарту “Гандлёвы цэнтр OldCity”. Ён знаходзіцца на вуліцы Дубко, на супрацьлеглым баку ад цэнтру. З адкрыццём новага прыпынку быў спынены рух спецыяльнага бясплатнага аўтобуса.

Хлопчык гадоў 12-ці залез на чужую тэрыторыю і скруціў шыю аленю

У Гродне на вуліцы Рэйманта хлопчык залез на чужую прыдамавую тэрыторыю і зламаў плеценага аленя коштам больш за мільён рублёў.

“Мой кот аднойчы замест мышы прынёс выдру”: цэнтр Гродна аблюбавалі норкі ды іншыя пухнатыя

Ужо каторы дзень гарадзенцы абмяркоўваюць у інтэрнэце з’яўленне норак ля Нёмана ў цэнтры Гродна. Для гараджан гэта падзея ўнікальная, а вось для мясцовых жыхароў, якія жывуць каля самога Нёмана, норкі – звычайна з’ява.

Каждый сможет открыть для себя свою “Африку”: новый дискобар открывается в Гродно

Яшчэ восенню 2015 года хадзілі чуткі, што “Афрыка” можа стаць самым вялікім начным клубам горада. Але адкрыць клуб ў вялікім памяшканні на вуліцы Курчатава так і не ўдалося. Замест яго на БЛК адкрыецца дыскабар з той жа назвай.

“На Рублёўцы, але не ў Гродне”. Гарадзенец робіць унікальныя вазоны, але гораду яны не патрэбны

Сваю тэхналогію штучнага каменя Генадзь Абрамовіч прывёз з далёкага Ізраіля, і на сённяшні дзень яго працы з’яўляюцца унікальнымі не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе.

Бебе прыляцеў у Беларусь і падпісаў з “Нёманам” новы кантракт

У панядзелак 28 сакавіка камерунскі паўабаронца Пол Ралан Бебе Кінге прыляцеў у Беларусь, а ў аўторак паспяхова прайшоў медыцынскае абследаванне і падпісаў новы кантракт з гарадзенскім клубам.

Пакуль у кірсе рамонт, Пасху гарадзенскія лютэране сустрэлі ў доме абшчыны

Упершыню за апошнія гады гарадзенскія лютэране адзначылі Вялікдзень не ў храме, а ў доме абшчыны. У самой кірсе пачаўся рамонт інтэр’ераў, які не праводзілі з часоў пабудовы царквы.