Фотарэпартаж: Час збіраць камяні

Вясна гэта не толькі чаканая цеплыня пасля доўгай зімы, абуджэнне прыроды і безліч колераў ды пахаў. Гэта яшчэ і пачатак сельскагаспадарчых прац. Час збіраць камяні. Калгаснікі, наёмныя рабочыя, а таксама сельскія настаўнікі выходзяць на калгасныя палі, каб прыбраць рэшткі старажытныга ледавіка, якіх, нягледзячы на штогадовыя зборы, не становіцца менш.