У Дзень тэатра паспаборнічаюць акторы гродзенскага драматычнага і лялечнага

|

27 сакавіка аматараў тэатра запрашае тэатральны капуснік “Два ў адным”. Яго ў вялікай зале драматычнага тэатра прадставяць гледачам акторы абодвух творчых калектываў Гродна.

На возеры Свір ледзьве не патануў рыбак

|

Ён у адзіноце займаўся падлёдным ловам на адлегласці 300-350 метраў ад берага, паведамілі “Твайму стылю” ў абласным упраўленні МНС.

Амаль 30% п’яных кіроўцаў у Гродне затрымліваюць па тэлефанаваннях грамадзян

|

24 сакавіка гарадзенец затрымаў п’янага кіроўцу маршруткі.

У Гродзенскай вобласці выратавальнікам будуць дапамагаць добраахвотнікі

|

Да канца 2015 года ў рэгіёне створаць 23 добраахвотных пажарных каманды, якія павінны вырашыць праблему ліквідацыі пажараў у сельскай мясцовасці. У пасёлку Памежным, вёсках Індура, Абухова, Гожа, аграгарадку Беняконі і вёсцы Сінькі пажарныя каманды ўзнікнуць ужо сёлета.

Кантрабандай беларускіх цыгарэт усё часцей займаюцца грамадзяне Літвы

|

Не знаходзячы памагатых сярод жыхароў беларускага памежжа, яны імкнуцца арганізаваць новыя каналы нелегальнай пастаўкі цыгарэт сваімі сіламі.

Рэканструкцыя гродзенскага чыгуначнага вакзала завершыцца ў снежні

|

У абноўленым будынку з’явяцца інтэрнэт-кавярня, прадуктовая крама і канферэнц-зала.

Нараджальнасць у Гродзенскай вобласці павялічваецца

|

Толькі за студзень нарадзілася 1011 немаўлят – на 47 больш, чым з першы месяц мінулага году. За першыя два месяцы сёлета ў рэгіёне нарадзілася  2046 дзяцей – на 163 больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

У Гродзенскім раёне загінуў двойчы збіты пешаход

|

Па папярэдняй версіі 21 сакавіка мужчыну, які перабягаў дарогу, збіў спачатку Mercedes Sprinter, а пасля – аўтацягнік.

У Гродне пройдзе буйная канферэнцыя па пытаннях развіцця сеткі Інтэрнэт

|

Канферэнцыя  “Дзелавы інтэрнэт: Гродна” 27 сакавіка запрашае бясплатна ўсіх ахвотных. Адзіная ўмова ўдзелу – папярэдняя рэгістрацыя.

На вакзале ў Гродне мужчына трапіў пад Беластоцкі цягнік

|

Гродзенец 1950 года нараджэння быў смяротна траўмаваны 20 сакавіка ў 5.20.