Кляшчы выйшлі на веснавое паляванне

|

Не паспела ў Гродна прыйсці вясна, як у паліклініках сталі з’яўляцца пацярпелыя ад укусаў кляшчоў.

Сёлета, як і ў мінулым годзе, рэгіструецца ранняя актыўнасць кляшчоў.

 

У Гродзенскай вобласці найменш ВІЧ-інфікаваных

|

Па стане на 1 красавіка ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 12047 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Пагражальнай сітуацыя выглядае ў Гомельскай вобласці, дзе пражывае больш за 6000 носьбітаў ВІЧ. У Гродзенскай – толькі 493.

Пераблытала педалі

|

Выпадковыя пасажыры пацярпелі ў аварыі, якая здарылася з-за таго, што нявопытная  жынчына-кіроўца паблытала педалі.

Фэст экскурсаводаў у Гродне адменены

|

У сувязі з жалобай, абвешчанай пасля тэрарыстычнага акту ў мінскім метро, бясплатныя экскурсіі па Гродне, прымеркаваныя да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін, пераносяцца.

“Gazeta Wyborcza” заклікала беларускія ўлады вызваліць Андрэя Пачобута

|

Заклік разасланы міжнародным арганізацыям журналістаў і арганізацыям, якія займаюцца абаронай правоў чалавека, СМІ і палітыкам.

Тэкст зварота на польскай, англійскай, французскай, гішпанскай, беларускай і рускай мовах размешчаны на сайце газеты.

Гісторыка-археалагічны музей абвясціў конкурс відэаролікаў

|

У межах праекта “Музей у сучасным свеце. Дыялог” Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей ладзіць конкурс, пераможцы якога змогуць бясплатна наведаць музей падчас святочнай акцыі “Дзень і ноч у музеі”.

Ва ўчарашнім тэракце ў Мінску пацярпеў лідчук

|

У спісах параненых падчас выбуху  ў мінскім метро – хлопец з Ліды.

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста

|

Зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы жыхароў Гродзенскага рэгіёна на двухдзённы пачатковы трэнінг запрашае экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.

Фэст экскурсаводаў у Гродне

|

16-17 красавіка ўсе аматары гісторыі змогуць бясплатна наведаць тэматычныя экскурсіі па Гродне.

У Гродне вецер знес балконную раму

|

Сёння каля 11 гадзін на ходнікі ля пад’езда дома №43 па вуліцы Дамброўскага з балкона трэцяга паверха ад моцнага ветру ўпала драўляная ашклёная балконная рама.