Збеглага злачынцу выцягнулі з каналізацыйнага калектара

|

У суботу затрыманы падсудны рэцыдывіст Анатоль Кудзелка, які 11 сакавіка збег з-пад варты з хірургічнага аддзялення Лідскай бальніцы.

У суботу распачнецца веснавое паляванне на гусей

|

Цягам двух месяцаў у светлы час сутак дазваляецца паляваць на шэрага, белалобага гуся і гуся-гуменніка.

Славянскае братэрства абароніць свет?

|

11 сакавіка ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ладзіць Міжнародную ваенна-гістарычную канферэнцыю “Боевое братство славян на защите мира». Канферэнцыя прымеркавана да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

Украінская партыя зялёных супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы

|

Прынцыповая пазіцыя зялёных – арыентацыя на забеспячэнне энергетычных патрэбаў за кошт рацыянальнага энергкарыстання і энергазберажэння.

За адсутнасць флікераў і распіццё піва аштрафаваныя сотні гродзенцаў

|

Вялізныя штрафы за пераход вуліцы ў неасветленым месцы без светаадбіваючага элемента выклікаюць рэзананс у грамадстве.

Ратавалі з вады і вагню

|

На выходных гродзенскія супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выратавалі два жыцця: пенсіянера на пажары ў прыватным доме і хлопчыка, які ўпаў у раку.

Слінгатанцы для слінгамам

|

Двойчы на тыдзень, па аўторках і чацьвяргах, гродзенскія слінгамамы збіраюцца на танцы. Разам з імі танчаць іх немаўляткі.

У групе – мамы з малымі ва ўзросце ад 9 месяцаў да палутара гадоў. Пакуль “паўзункі” і “бегункі” бавяцца самі, мамы робяць практыкаванні з йогі і пілатэса, а калі дзеці цягнуцца да мам, малых уладкоўваюць у слінгі, і пачынаюцца танцы…

“Нёман” саступіў “Шахцёру” з лікам 2:4

|

Учора адбыліся першыя гульні плэй-оф на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі. Гродзенскі “Нёман” пацярпеў паразу ў Салігорску ў гульні з мясцовым “Шахцёрам”.

“Твайму стылю” тры гады!

|

Сёння ў нас дзень народзінаў! Шчыра віншуем нашых чытачоў, слухачоў, сяброў і аўтараў!

Унікальны моладзевы беларускамоўны інтэрнэт-праект пачынаўся як навучальная пляцоўка для ўдзельнікаў “Школы маладога журналіста”, дзе з’яўлялася некалькі матэрыялаў на тыдзень.

Цыгарэты ў мячах і кансервах

|

На сайце Gazetу wspolczesnej http://www.wspolczesna.pl з’явіліся зробленыя польскімі мытнікамі фотаздымкі самых незвычайных схованак, у якіх беларускія кантрабандысты спрабавалі перавезці праз мяжу незадэклараваныя цыгарэты.