У Гродне стварылі сацыяльны сэрвіс для ўзаемадапамогі

Мабільнае прыкладанне HelpMe распрацавала каманда маладой гродзенскай вэб-студыі “МікраБокс”. Па задумцы стваральнікаў, сэрвіс павінен дапамагаць карыстальнікам шукаць любую дапамогу – ад просьбы  знайсці згублены тэлефон ці выцягнуць засеўшую ў снезе машыну і да бясконцасці. Электронны сэрвіс распачаў сваю працу некалькі дзён таму.