Жаданне, планаванне і апантанасць. Як гарадзенец звольніўся з дзяржаўнай працы і пачаў уласную справу

“Тры крамы пад адным дахам” – менавіта так апісваюць сваё месца працы тры маладыя прадпрымальнікі з Гродна. Яшчэ год таму кожны з іх працаваў паасобку, але мінулай вясной хлопцы аб’ядналіся, каб стварыць агульны праект – “Краму Ц”. Адзін з іх – 30-гадовы Антон Янкоўскі – дзеля ўласнай справы адмовіўся ад працы выкладчыка. І не шкадуе.

Скончваецца прыём прац на фотаконкурс ад Мовы Нанова

Засталіся апошнія дні, калі можна даслаць здымкі на конкурс “Беларускае лета” ад курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” і выйграць лічбавы фотаапарат.

“Мова Нанова” вяртаецца ў новым сезоне: цяпер у новым месцы і з асобнымі заняткамі для дзетак

Першыя заняткі “Мова Нанова Гародня” пройдуць 14-га верасня. Цяпер вывучаць беларускую мову змогуць не толькі дарослыя. Асобныя заняткі для дзетак да 12 гадоў будуць праходзіць па панядзелках і пачынацца за гадзіну да дарослых – у 18.00.

“Мова Нанова Гародня” пераехала ў самы цэнтр горада, а на адкрыццё сезону завітае Shuma

Павіншаваць гарадзенцаў з пачаткам новага сезону моўных курсаў прыедзе гурт Shuma voices.

Увага, змянілася месца правядзення першых заняткаў “Мова Нанова Гародня”!

Адкрыццё восеньскага сезона курсаў “Мова Нанова Гародня” перанеслася ў іншае месца – на вул. Будзёнага, 48а, офіс 63. Заняткі пачнуцца сёння ў 18.00 для дзетак і ў 19.00 – для дарослых.

Напярэдадні Дня бібліятэк гарадзенцы абмяняюцца кнігамі і дыскамі

Кніжны фрымаркет, прымеркаваны да Дня бібліятэк, пройдзе 13 верасня ў дзіцячым аддзеле Цэнтральнай бібліятэцы імя Макаёнка.

Школьная форма для сапраўдных беларусаў – цяпер і ў Гродне

Як адаптаваць традыцыйныя беларускія строі пад сучаснае стылёвае адзенне, абмяркоўвалі 4 жніўня на чарговым гістарычным аўторку ў гарадзенскай “Краме Ц”.

Творчая сустрэча з салістам гурта “Самі Свої” адбылася ў Гродне

Гарадзенская арт-галерэя “Крыга” чарговы раз стала месцам сустрэчы гарадзенцаў з творчай асобай. Гэтым разам у горад нам Нёманам завітаў саліст кіеўскага гурта “Самі Свої” Алег Сухараў.