Вернікі Альшанкі і Фабрычнага развіталіся з капліцай

11 мая ў старой капліцы, каля якой цягам амаль 20 год мясцовыя вернікі збіраліся на малітве, ружанцовых і маёвых набажэнствах, працэсійна праводзілі памерлых, была адпраўлена апошняя св. Імша. Невялікая святыня, як гістарычны для парафіі аб’ект, будзе перанесена на пляц, дзе збудуюць новы касцёл для парафіі Святога Духа.