Кася і Бася – расійская і нямецкая сёстры ў самай высокай кропцы Гродна

Воданапорныя вежы – самыя цікавыя і найлепш захаваныя прамысловыя помнікі архітэктуры старога Гродна. Але, як аказваецца, мы нават толкам не ведаем дату іх пабудовы, таксама як і навакольных будынкаў.

Перасохлы Нёман адкрыў пад Каложскай гарой крыніцы, старую набярэжную і таямнічыя знакі

Узровень Нёмана сёлета апусціўся да рэкордна нізкага ўзроўню. З ракі паказаліся рэшткі старых мастоў і іншыя канструкцыі. З’явілася таксама магчымасць праверыць яшчэ адну здагадку: ці сапраўды назва Каложскай гары паходзіць ад таямнічых крыніц-ключоў, што білі некалі з яе падножжа.

Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту

На гэтай вельмі старой вуліцы ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя перакрыжаваліся сучаснае і старажытнае. Ад цэнтра горада Кляшторная была адгароджана масівам тытунёвай фабрыкі, якая ў той час была самым вялікім прамысловым прадпрыемствам усёй Беларусі. Таму прысмак тытуню тут адчуваўся заўсёды.

Кармяліцкая камяніца. Гарадзенскі дом, які ніхто не намаляваў

Гэты будынак знік з карты Гродна толькі ў 80-х гадах ХХ стагоддзя, але да сёння захавалася зусім няшмат яго выяваў. Між тым, цяпер ён выдатна дапаўняў бы галоўнае аддзяленне “Прыёрбанка”.

Гродна ў верасні 1915: горад на фотаздымах нямецкіх салдат (24 фота)

Немцы ў 1915 паводзілі сябе ў Гродне быццам японскія турысты сто радоў пазней. Яны фатаграфавалі ўсё, што бачылі, бо ўвесь усходнееўрапейскі горад быў для іх вялікай цікавосткай. Дзякуючым ім мы сёння маем мноства здымкаў таго часу.

Гарадзенскія львы: гісторыя і сучаснасць

Гродна – гэта горад, у якім ёсць шмат цікавостак. Адны ляжаць на паверхні, а іншыя становяцца прыкметныя, калі да іх прыгледзецца. Як аказалася, у нашым горадзе водзяцца нават львы. Не сапраўдныя, канешне, а ў якасці ўпрыгожванняў на будынках.

У пошуках страчанага: Шляхецкі дворык у цэнтры Гродна

Калі закрануць тэму неіснуючых цяпер прыгожых дамоў старога Гродна, то расказаць пра дом на вуліцы Татарскай трэба ў першую чаргу.

Лунна – аграгарадок з местачковай гісторыяй і турыстычным патэнцыялам

На Гродзеншчыне ёсць дзясяткі, калі не сотні, былых мястэчак. За сваю пасляваенную гісторыю некаторыя з іх апусціліся да статусу вёскі, некаторыя былі некаторы час “рабочымі пасёлкамі”, а некаторыя ўзбіліся на становішча горада.

Бітыя шыбы, каменяванне і суд: як адбыўся адзіны ў гісторыі Гродна яўрэйскі пагром

Адзіны за ўсю шматвекавую гісторыю Гродна яўрэйскі пагром адбыўся 7 чэрвеня 1935 года. Газеты пісалі пра гэтую падзею мала, бо атрымалі забарону ад ўладаў на друкаванне навінаў з Гродна. Тыя баяліся, што пагромы разыдуцца па ўсёй тэрыторыі тагачаснай Польшчы. Аднак у лістападзе 1935 г у гродзенскім акруговым судзе прайшоў судовы працэс, які досыць шырока асвятляўся ў прэсе. Па матывах газетных справаздач раскажам і мы, як выглядалі справы ў той трагічны дзень.

Самы прыгожы мадэрновы будынак старога Гродна: Гісторыя адной “Надзеі”

У 1912 – 1913 гг. у нашым горадзе з’явіўся гатэль з прыгожай назвай “Надзея”, які стаў самым канцэптуальным мадэрновым будынкам старога Гродна. Такіх не будавалі ні да, ні пасля яго.