“Когда я начинал проект, у меня не было даже доллара на него”. Репортаж из экспресса ООН по Беларуси

“Здаецца, мая мара пачала збывацца”, – кажа Санака Самарасінха, пастаянны каардынатар сістэмы ААН у Беларусі, натхнёна распавядаючы пра цягнік, прымеркаваны да 70-годдзя ААН. Учора “Экспрэс ААН-70” урачыста адправіўся з Мінска і за тыдзень аб’едзе ўсе абласныя цэнтры. У гарадах, дзе спыніцца экспрэс, пройдзе каля 250 мерапрыемстваў, прысвечаных здароваму ладу жыцця, гендарным пытанням, абароне навакольнага асяроддзя і шмат чаму іншаму.