На гарадзенскім фрымаркеце раздавалі фірмовую вопратку, кнігі і клеткі для папугаяў

Кнігі, цацкі, адзенне, кветкі і нават майстар-класы. Кожны, хто хацеў аддаць задарма непатрэбную яму, але добрую і цікавую рэч, мог зрабіць гэта 21 лістапада на чарговым гарадзенскім фрымаркеце.