Хазарская прыгажуня: таямніца Каложы разгаданая?

Славутая гарадзенская Каложа была грамадскім будынкам, свае абрады тут маглі адпраўляць і хрысціяне і паганцы, а карэнні “гарадзенскай архітэктурнай школы” трэба шукаць у таямнічым Рускім каганаце. Такога меркавання прытрымліваецца вядомая гарадзенская мастацтвазнаўца Любоў Зорына.