Дракула? Бандыт? Хто жыве ў самым таямнічым гарадзенскім доме

У інтэрнэце гэты дом у цэнтры Гродна згадваецца як “Замак Дракулы”. Стаіць недабудаваны катэдж каля старых каталіцкіх могілак і выглядае на фоне пахмурнага вясновага неба і замшэлых крыжоў змрочна і нават злавесна. Гатычны гмах, пра які ў горадзе ходзяць розныя чуткі, даўно стаў адной з неафіцыйных славутасцяў абласнога цэнтра. Але вядома пра яго зусім няшмат.