Фотарэпартаж: Як аднаўляюць балота Святое ля Гродна

Беларускія балоты пацярпелі ад маштабнай меліярацыі, якая пачалася ў 60-я гады ХХ стагоддзя. Некалі вялікае балота Святое, агульнай плошчай 3835 га, таксама было асушана, і за перыяд з 1964 года да сёння на ім выпрацавана 2978 га. Выпрацаваныя ўчасткі не выкарыстоўваюцца і з’яўляюцца прычынай пажараў. Нядаўна адзін участак на Святым балоце пачалі забалочваць у межах міжнароднага праекта. Працэс аднаўлення балот вельмі доўгі: метровы слой торфу аднаўляецца тысячу гадоў. Як гэта адбываецца паказаў “Гродзенскі Зялёны партал”.