Аматары жыцця. Частка 2

| Без катэгорыі

У працяг гастранамічнай тэмы, скажу, што ў паходзе звычайна з’ядаецца ўсё да апошняй крыхтачкі. Тыя стравы, на якія дома глядзіш без задавальнення, са свістам ляцяць на свежым паветры. Колькі ж кілаграмаў сала і цыбулі з’елі мы за ўсе гады вандровак! Таму нядзіўна, што ранішнюю кашу на згушчаным малаку са свежай чарніцай палюбілі не толькі дзеці, але і дарослыя.

Аматары жыцця. Частка 1

| Без катэгорыі

Водны турызм або «рафтынг» – гэта своеасаблівы від падарожжаў, своеасаблівая жарсць, якой захапляешся з першага паходу і на ўсё жыццё. Або… застаешся абыякавым да гэтага назаўжды. Сярэдняга не бывае.

Пад Егіпецкім сонцам. Частка 3-я, апошняя

| Без катэгорыі

«Пабываць у Егіпце і не ўбачыць піраміды – гэта нонсэнс! ». Мой сын паўтарыў мне практычна слова ў слова фразу, якую я сама любіла цытаваць. І усё ж такі я не ўбачыла ні найстарэйшы ў свеце горад Луксор, ні сфінксаў, ні пірамід…

Пад Егіпецкім сонцам. Нататкі прывольнага турыста. Ч.3

| Без катэгорыі

У часе язды па пустэльні я сядзела, дакладней – хавалася, за спіной інструктара і назірала за рэчаіснасцю. Думка аб тым, што пустэльня – гэта стыхія, такая ж, як горы або мора, узнікла знянацку, калі мы вымушана адсталі ад нашай групы: абочыны дарогі былі ледзь відны. А калі раптам у гэтай бязлюднай камяністай стыхіі ў цябе што-небудзь зламаецца або ты проста заблукаеш?… На ўсялякі выпадак я бязглузда пацікавілася ў Ахмеда: «А ты ведаеш дарогу?». «Вядома!» – адказаў ён, уклаўшы ў адзінае слова ўвесь свой усходні тэмперамент.

Пад Егіпецкім сонцам. Нататкі прывольнага турыста. Ч 1-2

| Без катэгорыі

Благаславёная краіна Егіпет, дзе сонца свеціць і ўзімку, і ўлетку. А дождж бывае адзін раз на год і доўжыцца пяць хвілін. Так сказаў мне адзін мясцовы араб. Гэта жарт, але ў ім ёсць доля праўды.

Неба над Белградам прасторна і высока…

| Без катэгорыі

Белград – сталіца Сербіі, адзін з найстарэйшых гарадоў Еўропы (заснаваны ў III стагоддзі да н.э. рымлянамі), бярэ свой пачатак ад зліцця дзвюх рэк – Савы і Дуная.

Мае дні ў Патсдаме. Дзень другі – Сан-Сусі

| Без катэгорыі

Да чаго ж прыгожы Сан-Сусі с каралеўскай пышнасцю палацаў і замкаў у стылі ракако, са свежасцю акуратна падстрыжанай травы, з белымі скульптурнымі кампазіцыямі, размешчанымі уздоўж алей. Тут проста ўсё прасякнута гісторыяй!

Мае дні ў Патсдаме

| Без катэгорыі

Як турыст, які ставіцца з глыбокай пашанай да веліччы старажытнай архітэктуры і прадметаў, якія налічваюць стагоддзі свайго існавання, я заўсёды марыла наведаць Нямеччыну.

Мае дні ў Патсдаме

| Без катэгорыі

Як турыст, які ставіцца з глыбокай пашанай да веліччы старажытнай архітэктуры і прадметаў, якія налічваюць стагоддзі свайго існавання, я заўсёды марыла наведаць Нямеччыну.

Мае дні ў Патсдаме. Дзень трэці – Парк Neu Garten

| Без катэгорыі

Усе тры дні мне неверагодна шанцавала з надвор’ем! А шпацыры на свежым паветры ў сонечныя дні ў прыгожых садах і парках, як вядома, супакойваюць, аднаўляюць згубленую ў працы душэўную раўнавагу і наладжваюць на лірычна-рамантычную хвалю.