Веладарожак у горадзе толькі дзве, а на карце – больш за 20: чытаем карту веладарожак Гродзенскага аблвыканкама

Наколькі інтэрактыўная карта роварных дарожак і маршрутаў зручная для гродзенскіх веласіпедыстаў і турыстаў? Напярэдадні Дня без аўтамабіля Гродзенскі Зелёный партал высвятляў недахопы анлайн-карты, якая размешчана на сайце ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Санслужба назвала месцы ў прыгарадзе Гродна, дзе больш за ўсё кляшчоў

У лідарах па колькасці прысмоктвання паразітаў з’яўляюцца лясныя масівы, размешчаныя на тэрыторыях Капцёўскага (243 выпадкі), Падлабенскага (139), Азёрскага (101), Гожскага (99), Парэцкага (88) і Сапоцкінскага (78) сельсаветаў. Прыкладна такая ж сітуацыя назіралася і ў папярэднія гады, паведаміла Гродзенскаму зялёнаму парталу энтамолаг Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Гранкоўская.

«Даказаць забруджванне Віліі – гэта як «раздзяліць» ваду з аднаго вадаправода. У справе аб «Кроноспане» зноў коска

У справе аб забруджванні ракі Віліі фармальдэгідам зноў пастаўлена коска. Пасля двух паседжанняў суд накіраваў справу на паўторны разгляд спрэчнага пытання ў Смаргонскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Зараз мясцовай прыродаахове трэба сабраць доказы, што прадпрыемства па выпуску ламінату і драўляна-стружкавых пліт «Кронаспан» выкарыстоўвае фармальдэгіды.

Горнік-джып або сіцібайк? Гарадзенскія велаэксперты раяць, як абраць ідэальны ровар

Веласіпед, як і вопратку, трэба падбіраць індывідуальна, упэўненыя бывалыя веласіпедысты. Як не заблытацца ў разнастайнасці тэхнічных прымочак і выбраць ідэальнага двухколавага сябра – Гродзенскаму зялёнаму парталу расказалі раварысты са стажам Сяргей Нікулін і Іван Найдзёнаў.

Сышоў з бізнесу і стаў фермерам. Сям’я Вавілавых пра натуральныя прадукты і іпатэрапію

Сям’я з Гродна пераехала ў вёску, дзе робіць натуральныя прадукты і вучыць дзяцей з асаблівасцямі катацца на конях. Пра вясковы лад жыцця, хатні сыр маскарпонэ, сцежку натуральных адчуванняў для дзяцей і незвычайны спосаб пасадкі гародніны і зеляніны з Сяргеем і Антанінай Вавілавымі паразмаўляла карэспандэнтка Гродзенскага Зялёнага партала.