“Хірург і будаўнік”. Рэстаўратар з гродзенскай катэдры распавядае пра сваё рамяство

Рэстаўратар у другім пакаленні Мікалай Мікалаевіч Лёля на працягу амаль што дзесяці гадоў вядзе аднаўленчыя працы ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя. Майстар распавёў парталу grodnensis.by пра тонкасці свайго рамяства і пра тое, што цікавага яму даводзілася бачыць у катэдральнай базіліцы.