OldCity хоча забраць да сябе гарадзенскіх скейтараў. Але не ўсе з іх гатовыя пакінуць драмтэатр

Неспадзявана, без дадатковай рэкламы і папярэджанняў, у Гродне адкрываецца новы скейтпарк. Яго стварылі ля гандлёвага цэнтра OldCity. Моладзь ужо абкатвае новую пляцоўку.

Тонкі гумар і абрад памяці. Чаму гарадзенцы напярэдадні 9 мая абклейваюць налепкамі аўто

Чым бліжэй Дзень Перамогі, тым часцей на машынах гарадзенцаў можна пабачыць адмысловыя налепкі, якімі ўласнікі аўто хочуць паказаць сваю ўдзячнасць ветэранам. “Твой стыль” пагутарыў з вытворцамі такіх налепак і даведаўся, хто і для чаго пераважнае іх набывае. Таксама мы спыталіся ў гарадзенцаў, што яны думаюць пра налепкі “На Берлін” і “Трафейная” на Opel ці BMW.

Фотафакт: Гарадзенцы пачынаюць адкрываць купальны сезон

Цёплае надвор’е трымаецца ўсяго некалькі дзён, а гарадзенцы ўжо накіроўваюцца ў бок вадаёмаў. На цэнтральным пляжы некалькі чалавек адкрылі купальны сезон ужо 7 мая.

Гарадзенскіх ветэранаў напярэдадні Дня перамогі запрасілі ў “Галактыку” на абед і 50 грам франтавых

У Моладзевым цэнтры “Галактыка” 6 мая прайшоў урачысты абед, прысвечаны 71-годдзю перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На сустрэчу былі запрошаны ўдзельнікі баявых дзеянняў і вязні канцлагераў.

Нічыя ў Бабруйску прынесла “Нёману” першыя ачкі на выездзе

У шостым туры жоўта-зялёныя завіталі ў госці да “Белшыны”, якая, як і “Нёман”, няважна пачала сезон, але знаходзілася вышэй у турнірнай табліцы. Каманды паказалі баявы матч з мноствам фалоў і нападаў, якія не заўсёды ўдала завяршаліся. Забіўшы па галу, у выніку каманды разышліся мірам.

Чалавек, які скокаў са Старога маста, прымусіў панервавацца сотні гарадзенцаў і стварыў затор

У суботу, 7 мая, з 8.00 на Старым мосце пачалі ўтварацца заторы. Супрацоўнікі ДАІ, хуткая дапамога і групка моладзі назірала за тым, як хлопец скокаў з маста. Як высветлілася, так у Гродне здымалі экстрэмальны фільм.

“Гродна-93” прайграў у першым матчы фіналу

У пятніцу, 6 мая, прайшоў першы фінальны матч паміж “Гродна-93” і мінскімі “Цмокамі”. У напружанай барацьбе дружына Андрэя Васiлеўкі не выстаяла перад мінскай камандай і прайграла на сваёй пляцоўцы.

“Не бойцеся дзяліцца ідэямі”. Стваральнік MSQRD Яўген Неўгень сустрэўся з гарадзенскімі студэнтамі

Выпускнік ГрДУ, стваральнік аднаго з самых папулярных апошнім часам прыкладанняў для смартфонаў MSQRD, а з нядаўняга часу супрацоўнік Facebook Яўген Неўгень 6 мая ў сценах роднай ВНУ сустрэўся са студэнтамі.

Апошні бой ён цяжкі самы: “Гродна-93” пачынае фінальную серыю

Сёння, 6 мая, пачынаецца фінальная серыя чэмпіянату Беларусі па баскетболу. Ужо традыцыйна на працягу апошнiх гадоў у ёй сустракаюцца “Гродна-93” i мiнскiя “Цмокi”. 

На Чырвонаармейскай ля брамы вайсковай часткі на хаду загарэлася Audi

Нечаканы госць, які спыніўся каля КПП вайсковай часткі 5522, спалохаў не толькі міліцыянераў, але i проста мінакоў. 5 мая каля 21.00 Audi, якая ехала па вуліцы Чырвонаармейскай, стала іскрыць, а потым і наогул загарэлася ў час язды.