Малаток, як сведчанне кемлівасці

Некаторыя, у том ліку і я, папракаюць Гродна ў тэхнічнай адсталасці. Тым жа часам яны ўсхваляюць мадэрнізацыю заходняй Еўропы ці Кітая. Нельга аднак з захапленнем глядзець на нямецкі парадак і забываць пра славянскую кемлівасць.У адзін вясновы дзень, калі на вуліцы яшчэ ляжаў снег, я назірала за тым, што адбывалася звонку.

Бабулінае кураня без ножкі ці Вялікдзень па-польску

Ад некаторага часу на Вялікдзень своеасаблівай традыцыяй для мяне стала – свята… не святкаваць: трэці год запар я далёка ад радзімы і сям’і. Цяжка нагадваць традыцыі, што і як гатаваць, як святкаваць і калі пачынаць падрыхтоўку…

Недзе там, дзе сціхае жыццё

| Без катэгорыі

Матэматыкі сцвярджаюць, што лічбамі можна апісаць увесь свет. Вёску Жукевічы матэматык апісаў бы так: 7 дамоў і 7 жыхароў, каля 40 кароў і 1 пастух, 1 крама і 1 дзік.

Суд не мае права і бліноў не прадае

Калі я туды ўваходжу, не прызнаюся, что журналіст. На пытанне «Куды? Позва ёсць?», адказваю – не, мне проста цікава. І мяне прапускаюць, нават не зазірнуўшы ў пашпарт. Так я трапляю на паседжанні суду Ленінскага раёну гораду Гродна.

Абаронца жывёлаў прайграла суд «Спецаўтагаспадарцы»

Сёння у судзе Ленінскага раёна Гродна было вынесена рашэнне па іску Элы Ласончык да «Спецаўтагаспадаркі». Спадарыня Ласончык патрабвавала ад гэтага прадпрыемства прадстаўлення звестак пра колькасць адлоўленых і забітых у Гродна бадзялых катоў і сабак.