Дачка і ўнукі Бельскага наведалі Гродна

Учора дэлегацыя габрэяў з Ізраіля, Канады і ЗША наведала Гродна ў межах міжнароднага маршу жыцця. Сярод удзельнікаў дэлегацыі была дачка і ўнукі Асаэля Бельскага, аднаго з кіраўнікоў знакамітага габрэйскага партызанскага атрада, які дзейнічаў на Гродзеншчыне.

Сёння ўзгадваюць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

З гэтай нагоды ў праваслаўных і каталіцкіх гродзенскіх храмах адбудуцца набажэнствы, падчас якіх будуць маліцца за ахвяраў вайны, якая забрала кожнага чацвёртага беларуса.

Дзеці ратуюцца ад спёкі

У адкрыты 1 чэрвеня купальны сезон у Гродне і вобласці дазволілі купацца ў 55 афіцыйных зонах адпачынку на вадзе. Каб далёка не шукаць дазволеных пляжаў, гарадскія дзеці залезлі проста ў фантан.

У абарону імя Каліноўскага

Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.

Студэнты-мастакі абароняцца ў выставачнай залі

У гродзенскай выставачнай залі па Ажэшка выпускнікі факультэта мастацтваў і дызайна купалаўскага ўніверсітэта буду абараняць дыпломныя работы і праекты.

Ад сёння патаннелі квіткі на фірмовы цягнік Гродна-Масква

Зніжаючы кошты на фірмовыя цягнікі да Масквы і Пецярбурга на 9-22%, Беларуская чыгунка імкнецца прыцягнуць пасажыраў.

Пішыце Кіркевічу на новы адрас

Алеся Кіркевіча перавялі адбываць пакаранне ў выпраўленчую калонію ў Наваполацку. Дагэтуль ён знаходзіўся ў менскай турме на Валадарскага.

Гродзенцы сёння змогуць назіраць цікавую астранамічную з’яву

Сёння ў ноч з 14 на 15 чэрвеня беларусы змогуць назіраць цікавую астранамічную з’яву – поўнае месячнае зацьменне, якое яшчэ называюць “Вялікім”. Наступным разам такое зацьменне можна будзе назіраць праз 7 год.

Ігару Банцару далі 5 сутак арышту

Гродзенскага праваабаронцу і журналіста затрымалі ўчора раніцай 14 чэрвеня. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве, пакараўшы адміністрацыйным арыштам.

Трыюмф гродзенскіх маладзёвых тэатраў

Спектакль “Сымон-музыка” музычна-драматычнага тэатра “Гродзенская надзея” атрымаў адразу два гран-пры журы на Міжнародным фестывалі тэатраў дзяцей і моладзі “Балтык-Сатэлід-2011”. Шосты год запар гродзенцы прывозяць адтуль самую высокую ўзнагароду.