ляляля

|

Андрэй Вашкевіч: Гарадзенская прамысловая традыцыя мае вялікі брэндавы патэнцыял

|

Літаральна ўчора ў продаж паступіла кніга гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча “На Гродзенскім бруку. Вандроўка па фабрыках і прадпрыемствах старога Гродна”. Мы распыталі аўтара, навошта сёння вывучаць гісторыю прамысловых прадпрыемстваў.

Уваскрасенне духовасці Едруся Мазько

|

Універсітэцкая аўдыторыя ў корпусе гістфаку ледзьве змяшчала ўсіх гасцей, якія прыйшлі на прэзентацыю паэтычнай кнігі Эдуарда Мазько “Займеньнікі”. Зборнік цалкам уклаў і звярстаў сам аўтар, але ў выдавецтва так і не аднёс. Сама літаратурная сустрэча больш нагадвала дзень усПАМІНАННЯ Едруся ў гісторыях блізкіх яму людзей, якія ведалі яго як паэта, навукоўца, сябра, выкладчыка.

Гарадзенцы мала арыентуюцца ў экапраблемах горада

Ці не ўпершыню ў гісторыі экалагічныя ініцыятывы і арганізацыі Гродна сустрэліся разам, каб абмеркаваць уплыў грамадскасці на вырашэнне экалагічных пытанняў у горадзе.

Узбунтаваны слон на карціне Наталлі Клімовіч

|

Невялікая зала галерэі “Крыга” ледзьве змясціла ўсіх ахвотных убачыць “Музей” гродзенскай мастачкі Наталлі Клімовіч. Гэтая першая персанальная выстава маладой аўтаркі. Графічныя працы на выставе адлюстроўваюць “горад, якога няма”. Наталля распавядае гісторыю выдуманнага ёю горада, у якім можна ўбачыць да болю знаёмыя рысы.

Па 7 гадзін вернікі стаялі ў чарзе пакланіцца святым мошчам

Сёння каўчэг з часціцамі Крыжа Гасподня, мошчамі св. Марыі Магдаліны і мучаніцы Варвары манахі-афонцы павезлі з Гродна ў Мінск, адкуль самалётам святыню вернуць на гару Афон. За суткі, цягам якіх каўчэг з мошчамі выстаўляўся ў Свята-Пакроўскім саборы, пакланіцца святыням прыйшло не менш за 17 тысяч гарадзенцаў.

Пра бар’еры ў стварэнні безбар’ернага асяроддзя

“У мяне ўсё добра. Жыву ў кватэры,” – гэты жарт неаднойчы выклікаў іранічны смех ва ўдзельнікаў дыскусіі пра безбар’ернае асяроддзе, якая адбылася ў Гродне 10 мая.

Новы галоўны рэжысёр распавёў пра планы гродзенскага драмтэатра

|

У Гродзенскім драматычным тэатры прызначаны новы галоўны рэжысёр. Пасля Генадзя Мушперта, які пэўны час таму з’ехаў з краіны і пакінуў гэтую пасаду, крэсла галоўнага заняў вольны мастак, рэжысёр з Мінска Андрэй Гузій.

Дударскі гурт “Irdorath” чакае выступу ў Гродне

|

Гарадзенскі кібер-фолк гурт “Irdorath” у межах “Дударскага фэсту” ладзіць у мінскім клубе “RE:PUBLIC” канцэрт. Выступ у выглядзе тэатралізаванага шоў адбудзецца 25 студзеня, пасля якога будзе вольны мікрафон для “Старога Ольсы”, Testamentum Terrae і інш. Калі ўбачаць выступ “Irdorath” гарадзенцы, невядома – зладзіць канцэрт у родным горадзе гурту аказалася праблематычна.

Цягнікоў з Гродна ў Польшчу не будзе?

|

У новым раскладзе цягнікоў PKP Przewozy Regionalne пасля 10 снежня адсутнічаюць спалучэнні ў кірунку на Гродна.