У Гродне п’яны кіроўца зваліў слуп

|

Кіроўца з дзесяціразовым перавышэннем дапушчальнага ўзроўню ўтрымання алкаголю ў крыві спрабаваў выехаць з двара дома па вуліцы Савецкіх памежнікаў.

У Гродне хлопчык знайшоў на вуліцы гранату часоў першай сусветнай

|

У адным з двароў па вуліцы Гагарына дзесяцігадовы хлопчык сярод бруду і рэштак снегу знайшоў металічны прадмет, выглядам падобны да гранаты. Ён занес яго дадому і паказаў маці.

Беларусы пастаўляюць у Польшчу пераважную большасць кантрабандных цыгарэт

|

У 2013 годзе колькасць беларускіх кантрабандных цыгарэт на нелегальным рынку Польшчы павялічылася на 60%.

“Час гульні” для дзіцячага дома

|

На выходных ініцыятыва “Ружовы слон” і крама настольных гульняў “Кубік” правялі дабрачынную акцыю пад назвай “Час гульні”. Валанцёры пазнаёмілі дзяцей з настольнымі гульнямі і наладзілі невялікую гульнятэку.

Гродзенская лютэранская кірха шукае спонсараў

|

Помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя і адзіны ў Беларусі дзейсны лютэранскі храм патрабуе глабальнай рэканструкцыі. Сродкі збіраюць па ўсёй Беларусі і за яе межамі.

Афрыканская чума свіней зафіксаваная ў Польшчы

|

Вірус выявілі ў памерлага дзіка, якога знайшлі ў гміне Шудзялава, за 900 метраў ад мяжы з Беларуссю.

Навучальны курс MediaStudio працягвае набор! Прэзентацыя пройдзе 27 лютага

|

Не ведаеш што рабіць са здымкамі, якія грузам ляжаць у тваім камп’ютары? Хочаш рабіць якасныя фотарэпартажы і цікавыя відэаролікі? Хочаш спазнаць мноства цікавых інтэрнэт-інструментаў для стварэння інфаграфікі і візуалізацыі інфармацыі?

Прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і ініцыятыў запрашаюць на семінар “Падтрымка моладзі ў Еўропе”

|

Семінар скіраваны на пашырэнне ведаў маладых беларусаў у сферы моладзевай палітыкі і прасоўвання інтарэсаў моладзі на розных узроўнях. Ён пройдзе ў Мінску 22-23 лютага.

Фотафакт: гарадзенцы масава прыйшлі на бясплатную экскурсію

|

Бясплатную экскурсію па старым горадзе зладзіла для гарадзенцаў і гасцей горада фірма “СаларТур”. Агулам даведацца болей пра свой горад прыйшло больш за 100 чалавек, таму сфарміраваліся дзве групы.

“Гарачы снег 2014” у Гродне

|

Штогадовыя зімовыя спаборніцтвы для легкавых аўтамабіляў сёлета адбудуцца 23 лютага.