Агнём і музыкай гарадзенскія аўтааматары закрылі сезон

Сцэна на лавеце, музыка ад аматараў добрага гуку “Just Bass”, калідор з аўто… Не трэба падказак, каб зразумець што адбываецца – тут тусуюцца аўтамабілісты. У першы вечар снежня прадстаўнікі 13 гарадзенскіх аўтаклубаў сабраліся на закрыццё сезона. Здаецца, у Пышкі на пляцоўку каля “Зелянгаса” з’ехалася палова аўтамабіляў горада.

Аляксандр Рыжы: “Ліцэнзаванне выдавецкай дзейнасці абсалютна не патрэбна”

Выдавецтва “ЮрСаПрынт” існуе з 2010 года. За тры гады з яго прынтоў выйшла амаль 200 кніг, пераважная колькасць з якіх краязнаўчыя. Пра “ЮрСаПрынт” і выдавецкую справу ў Беларусі мы паразмаўлялі з суўладальнікам прадпрыемства Аляксандрам Рыжым.

Велаактывісты Беларусі ізноў сустрэліся ў Гродне

| Без катэгорыі

У Гродне 24-25 лістапада прайшой другі форум велаактывістаў. Беларускія раварысты дзяліліся досведам, абмяркоўвалі праблемы і шукалі іх рашэнні.

Гарадзенскія студэнты праігнаравалі семінар па самакіраванні

Абмяняцца досведам, натхніць лідараў і прыцягнуць гарадзенскіх студэнтаў да развіцця студэнцкага самакіравання – вось асноўныя мэты семінара, які адбыўся ў Гродне 23-25 лістапада.

Святлана Куль: “Нельга паэтычна не думаць, калі ходзіш па гэтых вуліцах”

| Без катэгорыі

Вядомая прафесар археалогіі і этналогіі Святлана Куль-Сяльверстава прэзентавала сваю першую кнігу вершаў. На прэзентацыі ў гарадзенскім Новым замку 21 лістапада паэтка ўзгадала гісторыю, дзякуючы якой прыйшла ў паэзію, распавяла пра ролю горада ў творчасці і пазнаёміла са сваёй кнігай “Вершы, байкі, паэмы”.

Інструктар па сальсе: “Вы павінны адчуваць адзін аднаго грудзьмі”

| Без катэгорыі

На сцэне інструктары, у зале пары. У “ОфицерOFF” вучыліся танчыць кізомбу і сальсу пры інтымным асвятленні.

Новая “Карона” сабрала пад дахам брэндавыя крамы

| Без катэгорыі

Адрамантаваную залу “Б” на рынку “Карона” адкрылі 17 лістапада. Крамы ў ёй сталі большымі, а праходы паміж імі шырэйшымі. Агульны выгляд наблізіўся да фармату еўрапейскіх гандлёвых галерэй.

Яшчэ два дамы на Астроўскага прынесены ў ахвяру новай дарозе

| Без катэгорыі

На скрыжаванні вуліц Астроўскага і Дзяржынскага сёння зранку руйнуюць дамы. З хаты на Дзяржынскага 50 сарвалі дах, а дом насупраць разбіраюць рукамі.

«Саўка да Грышка» другі раз наведалі Гродна

Лявон Вольскі 26 верасня прэзентаваў у Гродне свой дыск «Саўка ды Грышка. Сто песень: 2010-2012». На імправізаванай сцэне разам з Вольскім выступаў вядомы джазавы музыка Павел Аракелян.

Другі ў Беларусі «i-Store» адчыніўся ў Гродне

Каля 500 чалавек наведалі краму Apple «i-Store» у дзень яе адкрыцця. Любы жадаючы мог паспрабаваць «яблычную» тэхніку ў дзеянні.