Як гарадзенскія танкі прыехалі ў Мінск і разбурылі стэрэатып

У апошнюю пятніцу легенда гарадзенцкага андэграўнду Алесь Дзянісаў сабраў сваіх сяброў і прыехаў у сталіцу, каб адыграць першы за 13 гадоў канцэрт у гэтым горадзе і паказаць зусім іншы, дагэтуль невядомы, варыянт сваёй творчасці.