З’явілася відэа прыбыцця корпуса першага рэактара на Астравецкую АЭС

За чатыры дні яно назбірала больш за 30 тысяч праглядаў.

У апісанні відэа гаворыцца:

“Пасля 72-дзённага шляху ад завода “Атаммаш” у Валгадонску, вечарам 24 снежня 2015 года корпус рэактара для першага энергаблока Беларускай АЭС прыбыў да месца прызначэння”.

У Ашмянах асудзілі афрыканцаў: судовае пасяджэнне вялі на французскай мове

Летась двух афрыканцаў – Якуба Саламона Конэ і Серы Менса Калу дэпартавалі з Беларусі за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, забараніўшы прыязджаць у краіну тры гады.

На беларуска-літоўскай мяжы згарэла расійская фура з сантэхнікай

Сёння ноччу на мяжы з Літвой згарэў грузавы аўтамабіль з прычэпам.

Пажар здарыўся каля пункту пропуску “Катлоўка” на стаянцы “Слабодка” Тракенінскага сельсавета.

У Залессі затаньчаць вясковыя танцы

У сядзібе Агінскага ў Залессі 24 ліпеня адбудзецца танцавальнае вясковае свята з элементамі гістарычнай стылізацыі, арганізаванае моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.