Гродзенская тэнісістка заняла трэцяе месца на еўрапейскім турніры

11-гадовая навучэнка гродзенскай Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерва Маргарыта Балтушытэ ўвайшла ў тройку лепшых гульцоў Еўропы па настольным тэнісе.