У Гродне збіраюць подпісы ў падтрымку Андрэя Чарнякевіча

Група гродзенскіх гісторыкаў падрыхтавала адкрыты ліст у падтрымку звольненага суаўтара “Гродназнаўства” Андрэя Чарнякевіча. Зварот скіраваны да міністра адукацыі ды кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы.

У Гродне пачаў працу Орхускі цэнтр

У Гродне пачаў падрыхтоўчую працу Орхускі цэнтр пад кіраўніцтвам тэматычнага кансультанта Іаланты Рамановіч. Ужо ўлетку офіс мае намер запрацаваць па прыёму і інфармаванню грамадзян.