Святлана Куль-Сяльверстава пра звальненне Вячаслава Шведа: “Не па той цэлі б’юць!”

Прафесар кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ Святлана Куль-Сяльверстава расказвае, у чым можна шукаць парушэнняў конкурснай працэдуры, а таксама пра тое, чаму ўдар па прафесару Вячаславу Шведу адаб’ецца перадусім на міжнародным прэстыжы ўніверсітэта.

На “Дзелавым інтэрнэце” кажуць пра сеціва ў Гродне і Гродна ў сеціве

На канферэнцыі ў Гродне дырэктар TUT.BY Аляксандр Чэкан расказаў пра тое, колькі інтэрнэтчыкаў на Гарадзеншчыне і чым яны цікавяцца.

Гродна далучыцца да сеткі памежных універсітэтаў?

Рэктар беластоцкага ўніверсітэта не адмаўляецца ад сваёй галоўнай ідэі – развіцця замежных кантактаў. Шэсць універсітэтаў з Беларусі, Літвы і Украіны атрымалі запрашэнне да стварэння транспамежнай сеткі. Гэта ВНУ Гродна, Брэста, Вільні, Коўна, Львова і Цярнопаля.

Траціна беларускіх славутасцей – на Гарадзеншчыне

Моладзевы часопіс 34mag.net у серыі турыстычных гайдаў стварыў кароткі даведнік “34 славутасці Беларусі” – спіс мясцін, якія абавязковыя для наведвання не толькі грамадзянам Беларусі, але і гасцям з замежжа. Сярод 34 цікавых месцаў – 11 знаходзіцца на Гарадзеншчыне.

Новыя лініі запрацавалі на гарадзенскай тытунёвай фабрыцы

British America Tobacco і фабрыка “Нёман” у 2012 годзе рэалізавалі інвестыцыйны праект коштам 11 млн еўра. Фабрыка набыла дзве лініі для вытворчасці цыгарэт фарматаў “Compact King Size” і “Super Slims”. Яны былі ўсталяваны ў кастрычніку 2012, а запушчаны ў сакавіку 2013.

Беластоцкі ўніверсітэт разлічвае на беларускіх студэнтаў

Польскія ўніверсітэты актывізуюцца ў змаганні за замежных студэнтаў, перадусім з Беларусі. Універсітэт у Беластоку спрабуе зацікавіць навучаннем на ангельскай і расейскай мовах, а таксама блізкасцю да мяжы. У лютым ён прэзентаваўся на выставе “Адукацыя і кар’ера” ў Мінску.

Гродна наведалі дыпламаты ЗША, Германіі і Славакіі

Амбасадары Германіі і Славакіі, а таксама часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі наведалі Гродна з афіцыйным візітам у днях 27 лютага – 1 сакавіка.

У 2012 годзе беларусы 3,3 мільёны разоў выязджалі ў Польшчу

Па звестках Белстата, сярод краін “далёкага замежжа” самымі папулярнымі накірункамі падарожжаў у беларусаў былі Польшча і Літва.

Інаватары-перасоўнікі з БРСМ даследуюць пену і ігнаруюць “Год беражлівасці”

| Без катэгорыі

“Ідэя-бус”, што наведаў Гродна ў межах акцыі БРСМ, прывез з сабой моладзевыя праекты, інавацыйнасць якіх можна параўнаць з вядомым “вынаходніцтвам ровара”. Маладыя інаватары прапанавалі мадэрнізаваць сельгастэхніку ды займацца музейнай дзейнасцю на базе школ.

Жывых трапічных матылькоў упершыню пакажуць у Гродне

Увесь сакавік у Гродзенскай выставачнай зале будзе працаваць выстава трапічных матылькоў з усяго свету. Адкрыццё – 28 лютага.