Спартоўцы падаравалі дзецям цацкі, ласункі і мультымедыйны праектар

Дабрачынны хакейны матч, што прайшоў 28 снежня скончыўся танцамі галоўнага трэнера і брамніка гарадзенскага “Нёмана”. На наступны дзень прадстаўнікі клуба выбраліся ў Парэчча, каб перадаць у дзіцячы дом сабраныя падарункі.