Царква Усіх беларускіх святых стаіць на месцы масавых расстрэлаў

“Збудавалі царкву разам!” – надпіс на агароджы немагчыма не заўважыць пры ўездзе ў Гродна. У будаўніцтве храма, дзе службы адбываюцца па-беларуску, чынны ўдзел браў гарадзенскі бізнесовец і краязнавец Валянцін Дубатоўка.