На чыгуначны вакзал Гродна вярнулася шыльда паўстанцам 1863 года

, |

Драўляны памятны знак з вялікай датай “1863” быў дэмантаваны ў 2012 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй вакзала. Цяпер шыльда вярнулася амаль што на мінулае месца.

Мова Нанова Гародня: наступная тэма – “Смачна есці”

|

На занятку, што пройдзе ў панядзелак 14 красавіка, пойдзе гаворка пра штодзённае і актульнае, што аднолькава цікава як жанчынам, так і мужчынам, як дзецям, так і сталым людзям – пра ежу. Госця з Мінску – Алена Мікульчык – прывязе сваю кулінарную кнігу з рэцэптамі.

Ідзе набор у гарадзенскую Школу Экалагічнага Актывіста

|

Школа экаактывіста гэта серыя трэнінгаў на двух узроўнях: вясенняй і летняй школы. Школа дазваляе ўдзельнікам зразумець тое, што адбываецца ў сферы экалогіі, а таксама рэалізаваць сваю ідэю ў камандзе з іншымі і пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.

Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 12-13 красавіка

|

“Твой стыль” збірае ў адным месцы прапановы цікава і карысна правесці час у выходныя ў Гродне і ваколіцах. Да ўікэнду мы таксама адносім вечар пятніцы, калі можна нарэшце пачаць адпачываць пасля працоўнага тыдня.

Частка вуліцы Ажэшкі зачыняецца на два дні

|

Рух па частцы вуліцы Ажэшкі будзе зачынены цягам бліжэйшых выходных з 9.00 12 красавіка да 18.00 13 красавіка. Гэта звязана з працамі па рэканструкцыі цеплавой сеткі на адрэзку ад 36 да 38 дома. Для грамадскага транспарту будзе арганізаваны аб’езд.

ІІ Міжнародны фестываль “Лялькі над Нёманам” пройдзе ў Гродне 11-15 мая 2014

|

Свята-фэст тэатральнага лялечнага мастацтва збярэ ў гэтым годзе 20 тэатраў з дзевяці краін. Спектаклі будуць адбывацца ў фае і на сцэне Тэатра лялек, на малой сцэне Драмтэатра, а таксама на дзядзінцы Старога замку. У праграме пастаноўкі дарослыя, дзіцячыя і для ўсёй сям’і.

Польскае консульства запрашае на рэтраспектыву фільмаў Ежы Штура

|

Фільмы з удзелам вядомага польскага акцёра, рэжысёра і сцэнарыста Ежы Штура можна будзе паглядзець бясплатна на паказах, што пройдуць у кіназале Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне 15-25 красавіка.

На Гарадзеншчыне забаранілі начны продаж слабага алкаголю

|

Гарадзенскі аблвыканкам яшчэ ў сакавіку прыняў рашэнне забараніць продаж піва і слабага алкаголю (до 7% спірту) ў Гродне, Лідзе і Слоніме з 23.00 да 9.00, а на тэрыторыі рэшты вобласці – з 22.00 да 9.00. Яно ўступіла ў сілу на гэтым тыдні.

Праграміст з Гродна гатовы заплаціць мільён, каб вярнуць скрадзены ровар

Мільён рублёў зможа зарабіць той, хто дапаможа знайсці злодзея, які cкраў ровар у самым цэнтры Гродна. Такое ўзнагароджанне гатовы заплаціць гаспадар ровара – гарадзенскі праграміст Уладзімір.

Гарадзенскі драмтэатр пакажа эксперыментальны спектакль “Двойчы два”

|

Спектакль “Двойчы два” гэта спроба “іншага” акцёрскага існавання на сцэне і “іншых” узаемаадносін з гледачом. Гарадзенцы змогуць пабачыць яго 13 красавіка ў 19.00 на малой сцэне Драмтэатра.