У Гродне рэцыдывіст сярод службы скраў грошы з касцёла

|

У часе велікоднага богаслужэння пераапрануты святаром чалавек скраў ахвяраванні.

Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед афіцыйна звольнены з Гродзенскага ўніверсітэта

|

Сёння ён атрымаў загад пра звальненне, падпісаны новым рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэем Каралём.

Пешаходны і роварны рух праз памежны пераход “Брузгі – Кузніца” пакуль немагчымы

|

Памежны пераход “Брузгі – Кузніца” на сёння з’яўляецца міжнародным аўтамабільным пунктам пропуску, таму скразны пешаходны або роварны рух праз яго пакуль немагчымы, – адзначыў  прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Фальшывая “сацработніца” скрала ў пенсіянеркі 16 мільёнаў

|

Жанчыны цыганскай знешнасці наведалі састарэлую жыхарку вёскі Мачуліна Ваўкавыскага раёна пад выглядам супрацоўніц сацыяльнай службы.

Год беражлівасці на вокладках сшыткаў

|

У Гродзенскай друкарні вырашылі крэатыўным чынам падыйсці да галоўнай тэмы гэтага года – беражлівасці, і выпусцілі спецыяльныя сшыткі. Мясцовыя дызайнеры падрыхтавалі некалькі варыянтаў вокладкі.

Фестываль практычнай псіхалогіі распачаўся ў Гродне

|

Двухдзённы фестываль “Свет у псіхалогіі і псіхалогія ў свеце” пройдзе на базе ўніверсітэта імя Янкі Купалы 4-5 красавіка.

Другі міні-фестываль вулічнага мастацтва пройдзе ў Гродне

|

У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе 20 красавіка ў парку імя Ж.Жылібера. Час правядзення яшчэ удакладняецца.

Гродна наведае прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі пчалярскіх асацыяцый

|

Спадар Жылье Ратыя прыедзе ў Беларусь на 4 дні на запрашэнне РГА “Беларускія пчолы” і ТАА “Мядовы шлях”.

У Гродне за дзень сфатаграфуюць усе помнікі. Далучайся!

|

Гродзенская грамадская ініцыятыва “Варштат ідэй” ладзіць першую агульнагарадскую акцыю “Прыпыні імгненне”,  прапануе разам павандраваць па Гродне  і зрабіць фотаздымкі ўсіх помнікаў гісторыі і культуры.

Польшча перавяла гадзіннікі – змяніўся расклад цягнікоў у Беласток

|

З 1 красавіка цягнікі ў Польшчу з гродзенскага чыгуначнага вакзала адпраўляюцца па новым раскладзе.