Некалькі дзесяткаў гарадзенцаў змогуць зрабіць бясплатную флюараграфію

|

24 сакавіка, у Сусветны дзень барацьбы з сухотамі Гродзенскі абласны клінічны цэнтр “Фтызіятрыя”, прапануе ахвотным прайсці флюараграфію бясплатна.

Праз год у Беларусі можа адбыцца дэнамінацыя?

|

Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова лічыць мэтазгодным правядзенне дэнамінацыі ў 2014 годзе пры ўтрыманні інфляцыі сёлета на ўзроўні 12%.

Сіноптыкі папярэджваюць гродзенцаў пра небяспечнае надвор’е 15 сакавіка

|

Сёння, у бязветраны сонечны дзень, цяжка паверыць, што заўтра актыўны паўднёвы цыклон прынясе на Гарадзеншчыну непагадзь з завірухай, заносамі на дарогах і ўзмацненнем ветру месцамі да 21-24 м/с.

У ваколіцах Белавежскай пушчы пройдзе “Савіны” летнік

|

Палявы семінар-летнік “Начныя жыхары ляСОЎ” з 12 да 16 красавіка ладзіць Берасцейскае абласное аддзяленне грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

ААТ “Лідскае піва” збіраецца будаваць новы завод

|

Сёлета ў развіццё прадпрыемства плануецца інвеставаць больш за 5 мільёнаў еўра.

У Зэльве забаранілі прэзентацыю гісторыка-краязнаўчай кнігі Сяргея Чыгрына

|

Прэзентацыя кнігі  “Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны” планавалася 15 сакавіка ў раённай бібліятэцы.

Гродзенская пенсіянерка праходзіць пацярпелай па справе Сашы Варламава

|

Учора суд Ленінскага раёна Мінска, які разглядае справу вядомага мадэльера, заслухаў паказанні былой падначаленай Варламава, гродзенскай пенсіянеркі Алены Саланевіч, піша tut.by.

Літва адновіць участак чыгункі ад Парэчча да Друскенікаў

|

Літоўскі бок разлічвае аднавіць чыгунку Гродна – Парэчча – Варэна, са спасылкай на Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Літве і Фінляндыі Уладзіміра Дражына піша vgr.by .

“Гродна Азот” можа пайсці за даўгі?

|

Кампенсацыяй за страты расійскага бюджэту ад кантрабанды распушчальнікаў могуць стаць беларускія прадпрыемствы, паведамляе «Інтэрфакс».

Гродзенскія праваахоўнікі канфіскавалі 15 тысяч кілаграмаў маку

|

Партыю насення маку адной з гарадзенскіх фірмаў паставілі польскія партнёры.