Угодкі першай каранацыі абраза на Беларусі

У гэтую нядзелю ў Слоніме адбудзецца святкаванне 280-гадовых угодкаў каранацыі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы. Гэта была першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі каранацыя папскімі каронамі абраза Маці Божай.

Гродзенскія фантаны будуць працаваць яшчэ месяц

Гарадскія фантаны закрыюць і закансервуюць на зімовы перыяд з пачаткам ацяпляльнага сезону.

Юбілей БАЖу

Сёння Беларуская асацыяцыя журналістаў святкуе 15-гадовы юбілей. Віншуем!

Шалфей унесены ў спіс наркотыкаў

|

У беларускі спіс наркотыкаў дадаліся тры расліны – “Ліст шалфея прадказальнікаў” (Silvia divinorum), “Насенне ружы гавайскай” (Argyrea nervosa), “Кветкі і лісце блакітнага лотаса” (Nymphea cacrulea).

Андрэй Лянкевіч узнагароджаны персанальнай выставай у FOTO KVARTALS gallery

|

Фатограф, які паходзіць з Гродна, адзначаны спецыяльным прызам на штогадовым міжнародным фотафестывалі ў Каўнасе (Літва) Kaunas Photo STAR.

Верасень 1939 года ў Гродна: два погляды на адну падзею

|

У нядзелю, 19 верасня гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч правядуць для ўсіх ахвотных бясплатную экскурсію, прысвечаную падзеям пачатку Другой Сусветнай вайны.

10 год турмы за кіраванне аўто ў нецвярозым стане

Вярхоўны суд Беларусі гатовы зрабіць пакаранне для п’яных кіроўцаў больш жорсткім.

Вяртанне забытай гісторыі Гродна

У чацвер 16 верасня адбудзецца сустрэча-прэзентацыя, прысвечаная габрэйскаму мінуламу Гродна.

Прэзідэнт у якасці каляднага падарунка

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 19 снежня 2010 года. Адпаведная пастанова прынята 14 верасня Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пасяджэнні пазачарговай сесіі.

Сіла інтэрнет-слова Анджэя Пачобута

Учора гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута выклікалі ў аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Гродзенскага УУС пасля допісу ва ўласным ЖЖ.