“Гэта проста беззаконне”. Мотабольны матч паміж камандамі з Гродна і Пінска судзілі пінскія рэферы

Свой першы хатні матч гарадзенскія матабалісты правялі 21 мая на традыцыйнай пляцоўцы каля “Гродна Азот”. Гульня супраць адной з наймацнейшых каманд Беларусі была цікавая, цяжкая, але несправядлівая.

Нягледзячы на цяжкасці, “Гараднічанка” змагла ўзяць бронзу чэмпіянату

У пачатку сезону ніхто не мог падумаць, што “Гараднічанка” здолее паўтарыць леташні вынік і заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі. Тады ў каманды істотна змяніўся склад – трэнер і ўсе асноўныя гульцы пакінулі яе.

Андрэй Чухлей пакінуў “Нёман”

З 20 мая, па ўзаемнай згодзе абодвух бакоў, было прынята рашэнне спыніць супрацоўніцтва ФК “Нёман” і паўабаронцы Андрэя Чухлея.

Самыя актыўныя гарадзенцы зноў выйдуць на прабег цвярозасці

Чарговы раз гарадзенцам прапануюць бегам ударыць па п’янстве, наркаманіі і нездаровым ладзе жыцця. Пяты забег цвярозасці пройдзе ў Пышках 28 мая.

“Нёман” здабыў першую перамогу і пачынае выбірацца з дна турнірнай табліцы

Гарадзенскі “Нёман” здолеў зарабіць першую перамогу ў гэтым сезоне. У Гродне 17 мая жоўта-зялёныя білі дэбютанта Вышэйшай лігі ФК “Іслач”.

У Гродне рыхтуюць да адкрыцця першую варкаўт-пляцоўку

Першую ў Гродне варкаўт-пляцоўку адкрыюць у пачатку чэрвеня. Яна будзе знаходзіцца ва ўрочышчы Пышкі, побач з танц-пляцоўкай. Там ужо ўстаноўлены турнікi, засталася толькі заслаць спецыяльнае пакрыццё.

Сяргей Саладоўнікаў застаецца ў “Нёмане”

Пацвердзілася інфармацыя, што гарадзенскі спецыяліст Сяргей Саладоўнікаў застанецца ў структуры “Нёмана”. Толькі ўжо не на пасадзе галоўнага трэнера асноўнай каманды, а на пасадзе трэнера па навукова-метадычнай рабоце. Раней гэтая пасада ў клубе лічылася вольнай.

“Гродна-93” прайграў трэці матч фіналу і стаў традыцыйна другім

Цуд не адбыўся ў трэцім матчы фіналу паміж мінскімі “Цмокамі” і “Гродна-93”. Гульня, якая праходзіла ў сталіцы, завяршылася на карысць гаспадароў, тым самым дазволіла ім заваяваць залатыя медалі чэмпіянату. “Цмокі” сёмы раз запар сталі пераможцамі чэмпіянату Беларусі, а “Гродна-93” у сёмы раз запар засталіся са срэбрам.

У Гродне будуюць новую пляцоўку для пляжнага футбола

Да чэрвеня 2016 года ў Гродне мае з’явіцца новы спартыўны аб’ект, які не патрабуе вялікіх выдаткаў. Пляцоўку для пляжнага футбола збудуюць на тэрыторыі дзіцяча-юнацкай школы футбольнага “Нёмана”, якая знаходзіцца ў Каложскім парку.

Апошнія, але не зломленыя. “Нёман” паказаў лепшую гульню ў гэтым сезоне

У 7 туры ў Гродна завітаў нязменны чэмпіён апошніх гадоў барысаўскі БАТЭ. Гульня супраць лідара ў гарадзенцаў атрымалася добрай, але ачкоў “Нёману” набраць не ўдалося.