Па вуліцах Гродна пройдуць танкі

|

23 лютага ў Гродне ўрачыста адсвяткуюць 95-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і традыцыйны яшчэ з часоў СССР Дзень абаронцаў Айчыны.

Квіткі ў Расію падаражэюць, але толькі на 4 дні

|

Тым, хто збіраецца скарыстацца чыгункай для паездкі ў Расію ў перыяд з 22 да 25 лютага, давядзецца заплаціць за квіток на 11-33% больш.

30 мільярдаў – на падрыхтоўку Ашмян да “Дажынак”

|

Сёлета сталіцай свята ўраджаю Гродзенскай вобласці прызначаныя Ашмяны.

Горад чакае татальнае добраўпарадкаванне.

Фотаконкурс да Міжнароднага дня роднай мовы

|

Дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага.

Ён абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе на ўспамін растрэлу дэманстрацыі студэнтаў у абарону сваёй роднай бенгальскай мовы ў сталіцы Бангладэш Дацы.

Жывых трапічных матылькоў упершыню пакажуць у Гродне

Увесь сакавік у Гродзенскай выставачнай зале будзе працаваць выстава трапічных матылькоў з усяго свету. Адкрыццё – 28 лютага.

У Караліно адзначылі Масленіцу

| Без катэгорыі

У вёсцы Караліно пад Гродна 20 лютага адсвяткавалі Масленіцу. Прысутныя змаглі паўдзельнічаць у конкурсах, пакаштаваць бліноў ды пабачыць выступы народных калектываў. Скончылася свята спаленнем пудзіла зімы.

“Бог стварыў неба і зямлю, а чорт – Іўе ды Зэльву”

|

Гэты запамінальны вобраз мог бы трапіць у кнігу выкладчыцы Гродзенскага ўніверсітэта Таццяны Філіпаўны Сцяшковіч “Слоўнік Гродзенскай вобласці”, якая была выдадзена трыццаць гадоў назад, у 1983 годзе, аднак, па зразумелай прычыне, не трапіў.

У Гродне адчыніўся вайсковы шпіталь

|

Адкрываў шпіталь пасля рэканструкцыі міністр абароны Беларусі Юры Жадобін, які падкрэсліў, што гэта знамянальная падзея для ўсяго Заходняга аператыўнага камандавання.

Аляксандр Ждановіч: “Тэлебачанне – гэта андэграўнд”

Канцэртныя фотаздымкі вядомага мінскага фатографа Аляксандра Ждановіча можна пабачыць у гарадзенскай галерэі “У майстра”. 19 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы фатографа пад назвай “Пафестываліў”.

Працягнуты набор на курс “Візуалізацыя дадзеных”

|

Навучыцца эфектыўна шукаць і перапрацоўваць інфармацыю, падаваць яе ў выглядзе прыгожых і даступных інфаграфік, дыяграм, інтэрактыўных карт і іншых мультымедыйных фішак вы можаце ўсяго за некалькі заняткаў у MediaStudio.