У Гродне прэзентавалі беларускія драўляныя пазлы-забаўкі

|

Крама-клуб “Кубік” і антыкафэ “Живое время” прэзентавалі ў Гродне драўляныя цацкі-складанкі, якія прывандравалі да нас ажно з Гомеля. Усе яны выкананыя толькі з натуральных матэрыялаў: дрэва, фарбы і алею.

У Слоніме загінуў салдат тэрміновай службы, праводзіцца праверка

|

Як паведамляе агенцтва «Інтэфакс-Захад», следчыя праводзяць праверку па факце смерці вайскоўца тэрміновай службы 11-й механізаванай брыгады, што знаходзіцца ў Слоніме.

У наступным годзе на Гарадзеншчыне з’явіцца яшчэ адзін водна-балотны заказнік

|

Заказнік рэспубліканскага значэння “Белы мох” створаць у Астравецкім раёне.

Пад асаблівую ахову адыйдзе каля 800 га.

Гурт “Раса мечтателей” дасць канцэрт у падтрымку дэбютнага альбома

|

Гурт “Раса мечтателей” зайграе ў нядзелю 15 снежня ў антыкафэ “Живое время” ў падтрымку запісу дэбютнага альбома.

Аўтобус з турыстамі са Скідзеля трапіў у аварыю па дарозе да Дзеда Мароза

|

12 дзяцей і 16 дарослых кіраваліся на экскурсію ў Белавежскую пушчу. Аўтобус замовілі ў прыватнай гарадзенскай фірмы, за рулём быў 40-гадовы гарадзенец.

Кантрабандысты пераходзяць на навагодні тавар

|

Ашмянскія мытнікі затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы некалькі нелегальных партый перадсвяточнага тавару.

Камерунскі паўабаронца пакінуў гарадзенскі клуб

|

Услед за Савасцьянавым “Нёман” пакінуў Эссаме. Камерунскі паўабаронца перабраўся ў казахстанскі “Атыраў”.

Футбалісты “Нёмана” наведалі дзяцей у школе-інтэрнаце

|

Пакуль “Твой Стыль” рыхтуе “вынікі сезону”, футбалісты гарадзенскага “Нёмана” наведалі школу-інтэрнат для дзяцей з праблемамі слыху. Гэтыя сустрэчы з дзецьмі на працягу некалькіх апошніх гадоў сталі ўжо традыцыяй.

Фестываль “Каложскі дабравест” пройдзе ў Гродне 19-22 лютага

|

У 2014 годзе Гродна будзе прымаць трынаццаты па ліку міжнародны фестываль царкоўных спеваў.

У ліку гасцей ужо заявіліся жаночы ансамбль з Арменіі, які спявае ў адным з храмаў Эчміадзіна, духовага цэнтра армянскай апостальскай царквы, і мужчынскі калектыў з Супрасля.

Мінімум гуку, максімум думкі: гарадзенскі фатограф выдаў кнігу афарызмаў

Сяргей Марозаў, фатограф, гісторык і байкер, за ўласныя грошы выдаў кнігу “Часы истории бьют… всех: афоризмы”. Кніга змяшчае 3500 афарызмаў на тэму гісторыі ад 1000 аўтараў, з кароткай інфармацыя пра ўсіх аўтараў.