Яшчэ адна гісторыя выжыўшага: самы маленькі вязень гарадзенскага гета

Гэта гісторыя чалавека, якому ўдалося выжыць у жахах вайны і які хацеў адпомсціць фашыстам за смерць сваякоў. “Твой стыль” распавядае пра самага маладога вязня гарадзенскага гета. Хiршэл Гродзенскі і па гэты дзень жыве, толькі не ў Гродне, а далёка за акіянам.

Гарадзенскія арнітолагі выратавалі бусла

Карэспандэнт “Твайго стылю” разам з прадстаўнікамі гродзенскага аддзялення арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” узяў удзел у аперацыі па выратаванні параненага бусла.

У Кубку футбольны “Нёман” згуляе з мінскім “Дынама”

|

У Доме футбола прайшло лёсаванне 1/8 фiналу футбольнага Кубка Беларусі. Гарадзенскаму “Нёману” у супернікі выпаў сталічны клуб “Дынама-Мінск”.

Экспрэс-цягнік ААН прыедзе ў кастрычніку ў Гродна

|

Пасажырамі незвычайнага цягніка будуць прадстаўнікі розных праграм ААН, арганізацый-партнёраў ААН, а таксама ўраду Беларусі. На працягу тыдня цягнік будзе вандраваць па розных гарадах Беларусі.

Таццяне Караткевіч на пікеце ў Гродне падарылі ружы і прапанавалі збіраць кнігі для бібліятэкі

|

Кандыдатка ў прэзідэнты ад “Народнага рэферэндума” прыехала ў Гродна на пікет па зборы подпісаў за сваё вылучэнне. Агулам Таццяна Караткевіч прастаяла на пікеце каля моладзевага цэнтру некалькі гадзін.

Парапланерыст, які парушыў беларускую мяжу, вярнуўся ў Польшчу

|

Грамадзянін Польшчы заплаціў штраф у памеры 49 базавых велічынь (8.820.000 рублёў), а таксама забарону на ўезд на тэрыторыю Беларусі тэрмінам на пяць гадоў. 

Кароткая гісторыя гарадзенскай чыгункі (+ старыя фота)

Штогод у краінах СНД у першую нядзелю жніўня адзначаюць дзень чыгуначніка. Гісторыя свята сягае канца ХІХ ст. Для Гродна гэты дзень мае значэнне, бо горад мае справу з чыгункай ужо 160 год.

Асобна ці разам? У Гродна абмяркуюць пытанні выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак

|

Як лепш выхоўваць дзяўчынак і хлопчыкаў па-за сям’ёй: асобна ці разам? Ці патрэбна гендарная і сексуальная адукацыя ў садках і школах? Гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з па-за сямейным выхаваннем дзяцей абмяркуюць у час дыскусіі, якая пройдзе 6 жніўня ў Гродна.

Удзельнікі чэмпіянату свету па пажарным спорце праводзяць падрыхтоўку ў Гродне

|

У Гродне пачалася актыўная падрыхтоўка ўсіх удзельнікаў чэмпіянату свету па пажарным спорце. На вуліцах горада можна сустрэць спартсменаў з  краін Еўропы і Азіі.

 

Гарадзенцы чыталі і танчылі каля Новага Замку

Тут бібліятэкары зладзілі адмысловы “Кніжны пікнік у яблыневым садзе”.