“Кубак Гродна” за тысячу рублёў сабраў на трыбунах сотні школьнікаў

|

У горадзе над Нёманам стартаваў міжнародны турнір “Кубак Гродна”. У апошні момант з-за недахопу гледачоў цану білета для школьнікаў з 20 тысяч знізілі да 1 тысячы рублёў.

Вайцюшкевіч: “Горадня – мая радзіма!”

|

Вядомы выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Гродне з нагоды Дзён Святога Губерта.

Крыжыкам па нулікам: Якімі былі б кошты і заробкі, калі б дэнамінацыя здарылася ўжо сёння?

|

З 1 ліпеня 2016 года на беларускіх грошах будзе на 4 нулі менш. Адпаведнае рашэнне 4 лістапада прыняў Нацбанк. Пафантазіруем, якім бы стаў сярэдні месячны заробак беларусаў і прэзідэнта, падатак на дармаедства, кошт на паліва, а таксама якая трагедыя здарылася б з Аляксандрам Саладухай, калі б дэнамінацыя здарылася ўжо сёння.

Прадзюсар з Ірака выпусціў першыя знятыя ў Гродне кліпы

Яшчэ летам здымачная група курдскага прадзюсара Шарана Алі Шарыфа з Ірака наведала Беларусь, дзе працавала над некалькімі кліпамі. Частка здымкаў прайшла ў Гродне: у Парку Жылібера, ля Новага замку і на вуліцы Савецкай. Цяпер кожны можа пабачыць вынікі іх працы.

Старую памылку на новых беларускіх грошах выправяць цягам бліжэйшых год

|

Новыя беларускія купюры, дзе замест “пяцьдзясят” напісана “пяцьдзесят” былі надрукаваныя яшчэ ў 2008 годзе, калі абавязвалі старыя правілы беларускай мовы. Увесці новы ўзор рубля хацелі яшчэ тады, але перашкодзіў сусветны крызіс, расказалі ў Нацбанку.

Гродна ў канцы 1918-га: акупацыя пасля акупацыі

У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя. Ужо 11 лістапада Германія выйшла з вайны, першая сусветная вайна скончылася. Аднак для нашага горада лістапад не стаў апошнім месяцам вайны.

Адзіны прадстаўнік “Нёмана” Вячаслаў Грэцкі прыме ўдзел у “Кубку Гродна”

|

На тры дні гарадзенскі Лядовы палац стане месцам правядзення міжнародных матчаў. Моладзевыя каманды з Беларусі, Аўстрыі, Латвіі і Даніі будуць змагацца за “Кубак Гродна”. Адзіным прадстаўніком “Нёмана”, якi згуляе ў нацыянальнай зборнай, будзе Вячаслаў Грэцкі.

На ўзоры новых беларускіх грошай знайшлі арфаграфічную памылку

|

Нацбанк паказаў узоры новых беларускіх банкнот і манет, якія ўвойдуць з 1 ліпеня 2016 года. На адной з банкнот ёсць арфаграфічная памылка. Гэтая банкнота акурат прысвечана Гарадзеншчыне.

У 2016 годзе ў Беларусі правядуць дэнамінацыю: прыбяруць чатыры нулі, з’явяцца манеты, рублі стануць падобнымі да еўра і злотых

|

У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя. Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ № 450 “Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь”. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Жыццё і смерць гродзенскага піўзавода. Як можна было пазбегнуць сумнага фіналу старога бровара

У канцы 90-х і пачатку 2000-х тэхнічна і маральна састарэлы гродзенскі піўзавод “юзалі па поўнай”. А потым проста кінулі, не думаючы пра цэлыя дынастыі півавараў. Цяпер жа фірма, што купіла завод восенню 2012 года, сама ў стане ліквідацыі. Што зрабілі не так чыноўнікі восем гадоў таму?